Яраслаў Ігаравіч Макушынскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яраслаў Макушынскі (нар. 5 сакавіка 1998, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца ўзбекскага клуба «Бухара».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у калінкавіцкай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце перабраўся ў мінскую СДЮШАР «Дынама», пазней стаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У жніўні 2017 года перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама гуляў за дубль. У лютым 2018 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва» з Першай лігі, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у сезоне 2020 стаў часцей выхадзіць на замену.
У ліпені 2020 года, пакінуўшы «Лакаматыў», перайшоў у «Смалявічы»[3], у складзе гэтага клуба 26 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (0:4). У далейшым часцей гуляў за дубль, часам прыцягваўся і да асноўнага складу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[4].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], аднак яшчэ да пачатку сезона пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У выніку першую палову 2021 года правёў у Другой лізе ў складзе калінкавіцкай «Вертыкалі», дзе быў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2021 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[7].
У лютым 2024 года стаў іграком узбекскай «Бухары»[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2014 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2015 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads