Яўген Аляксандравіч Абрамовіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Абрамовіч (нар. 17 верасня 1995, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2015 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе гуляў на працягу трох з паловай гадоў. Прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка, аднак так і не дэбютаваў за яе.
У жніўні 2018 года на правах арэнды перайшоў у «Смалявічы»[5]. 7 кастрычніка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:2). У далейшым стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[6]. Сезон 2019 пачынаў асноўным брамнікам, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[7].
З пачатку 2020 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[8]. Стаў асноўным брамнікам дзяржынскай каманды.
У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Быў другім брамнікам каманды, у сезоне 2021 правёў два матчы. У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арсенал»[10], дзе ў сезоне 2022 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка ў Вышэйшай лізе.
У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[12]. У сезоне 2023 быў асноўным брамнікам жодзінцаў. У лістападзе 2023 года падоўжыў пагадненне да канца 2025 года[13].
Remove ads
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads