2-я танкавая армія (вермахт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

2-я танкавая армія (вермахт)
Remove ads

2-я танкавая армія (ням.: 2. Panzerarmee) — танкавая армія вермахта. Створана 1 чэрвеня 1940 года як група «Гудэрыян» (ням.: Gruppe Guderian) на базе 19-га армейскага корпуса. 16 лістапада 1940 года перафармавана ў 2-ю танкавую групу. З 29 ліпеня па 21 жніўня 1941 года называлася танкавай групай «Гудэрыян» (ням.: Panzergruppe Guderian). З 5 кастрычніка 1941 г. — 2-я танкавая армія. Падчас «Аперацыі Барбароса» была адной з дзвюх танкавых армій у складзе групы армій «Цэнтр».

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У чэрвені 1941 года наступала на беларускім напрамку (Беласток, Слонім). На 26 чэрвеня 1941 года значная частка 14-га механізаванага корпуса дзейнічала ў аператыўным тыле 2-й нямецкай танкавай групы. Пасля ўзяцця Мінска — на Смаленскім напрамку.

10 ліпеня 1941 года войскі групы армій «Цэнтр» сіламі 2-й танкавай групы з раёна Шклова і 3-й танкавай групы з раёна Віцебска нанеслі два магутныя ўдары ў напрамку Ельні і Духаўшчыны для таго, каб акружыць вялікую групоўку савецкіх войскаў у раёне Смаленска. Пачалася грандыёзная Смаленская бітва[1].

Адбываюцца баі ў раёне Рослаўля і Ельні. Затым 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр», наступаючы ў напрамку на Канатоп, 1 верасня прарвалася да Дзясны і захапіла на яе левым беразе плацдарм ля Шосткі. 40-я савецкая армія адышла ў паўднёва-ўсходнім кірунку. 21-я савецкая армія, якую абышлі з усходу войскі 2-й танкавай групы, а з захаду — 2-й нямецкай арміі, што падышла да Чарнігава, апынулася пад пагрозай акружэння і пачала паспешліва адступаць на поўдзень да Дзясны.

Затым удзельнічала ў баях у раёне Вязьмы і Бранска.

Thumb
Бітва пад Вязьмай і Бранскам

1 кастрычніка 1941 года ў рамках аперацыі «Тайфун» 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр» прарвала на сваім цэнтральным участку абарону 13-й арміі Бранскага фронту А. І. Яроменкі на ўсю глыбіню і прасунулася на 60 км. 1 кастрычніка 24-ы мотакорпус заняў Сеўск.

З 6 кастрычніка 1941 года, паводле мемуараў Гудэрыяна «Успаміны салдата», 2-я танкавая група стала называцца 2-й танкавай арміяй.

23 кастрычніка 1941 года нямецкая 3-я танкавая дывізія 2-й танкавай арміі прарвала абарону савецкіх войскаў на паўночны захад ад Мцэнска, а 18-я танкавая дывізія заняла Фацеж.

Хуткія факты Вонкавыя выявы ...

У лістападзе 1941 года на фронт прыбыла спецыяльная камісія з мэтай вывучэння новых тыпаў савецкіх танкаў. У склад камісіі, якая прыбыла ў 2-ю танкавую армію, уваходзілі вядомыя канструктары: прафесар Поршэ (фірма «Нібелунген»), інжынер Освальд (фірма MAN) і доктар Адэрс (фірма «Хеншэль»). У размяшчэнні 35-га танкавага палка 4-й танкавай дывізіі камісія правяла падрабязныя тэхнічныя даследаванні цяжкіх танкаў КВ-1, КВ-2 і сярэдняга Т-34, верагодна са складу 11-й танкавай брыгады, страчаных 6.10.1941 на шашы ад Арла да Мцэнска. Вынікі, атрыманыя камісіяй, паспрыялі паскарэнню працы нямецкіх канструктараў[2].

У жніўні 1942 года вяла баі ў раёне Казельска і Сухінічаў. З верасня 1943 года на Балканах.

Remove ads

Камандуючыя

  • да 25 снежня 1941 года — генерал-палкоўнік Гайнц Гудэрыян
  • з 25 снежня 1941 па 11 красавіка 1943 года — генерал-палкоўнік Рудольф Шміт
  • з 15 ліпеня па 15 жніўня 1943 года — генерал-палкоўнік Вальтэр Модэль
  • з 15 жніўня 1943 па 24 чэрвеня 1944 года — генерал-палкоўнік Лотар Рэндуліч
  • з 24 чэрвеня па 18 ліпеня 1944 года — генерал пяхоты Франц Бёмэ
  • з 18 ліпеня 1944 да капітуляцыі ў маі 1945 — генерал артылерыі Максімільян дэ Ангеліс
Remove ads

Баявы склад

  • У чэрвені 1941 24-ы, 46-ы і 47-ы матарызаваныя корпусы.
  • У кастрычніку 1941 — 24-ы, 47-ы і 48-ы матарызаваныя корпусы, 34-ы і 35-ы армейскія корпусы
  • У студзені 1942 — 24-ы і 47-ы матарызаваныя корпусы, 53-і армейскі корпус
  • У жніўні 1942 41-ы і 47-ы танкавыя корпусы, 53-і і 35-ы армейскія корпусы
  • У лістападзе 1942 — 47-ы танкавы корпус, 35-ы і 53-і армейскія корпусы
  • У ліпені 1943 33-і, 53-і і 55-ы армейскія корпусы
  • У верасні 1943 (на Балканах) 3-ці танкавы корпус СС, 15-ы і 21-ы горныя армейскія корпусы, 69-ы рэзервовы корпус
  • У снежні 1943 5-ы горны армейскі корпус СС, 15-ы і 21-ы горныя корпусы, 69-ы рэзервовы корпус
  • 7 мая 1945 68-ы армейскі корпус, 22-і горны армейскі корпус, 1-ы кавалерыйскі корпус.

Склад

22 чэрвеня 1941 года

  • Штаб
    • 24-ы матарызаваны корпус (вермахт) — генерал танкавых войскаў Леа Гайр фон Швепенбург
      • 3-я танкавая дывізія
      • 4-я танкавая дывізія
      • 10-я матарызаваная дывізія
      • 1-я кавалерыйская дывізія
    • 46-ы матарызаваны корпус (у рэзерве) — генерал танкавых войскаў Генрых фон Фіцінгхоф
      • 10-я танкавая дывізія
      • дывізія СС «Рэйх» (матарызаваная)
      • матарызаваны полк «Вялікая Германія»
    • 47-ы матарызаваны корпус — генерал артылерыі Ёахім Лемельзэн
      • 17-я танкавая дывізія
      • 18-я танкавая дывізія
      • 29-я матарызаваная дывізія
    • Авіягрупа бамбавікоў блізкага дзеяння
    • Зенітны артылерыйскі полк «Герман Герынг»

27 ліпеня 1941 года

  • Штаб
    • 7-ы армейскі корпус
      • 7-я пяхотная дывізія
      • 23-я пяхотная дывізія
      • 78-я пяхотная дывізія
      • 197-я пяхотная дывізія
    • 9-ы армейскі корпус
      • 137-я пяхотная дывізія
      • 263-я пяхотная дывізія
      • 292-я пяхотная дывізія
    • 20-ы армейскі корпус
      • 15-я пяхотная дывізія
      • 268-я пяхотная дывізія
    • 24-ы матарызаваны корпус
      • 3-я танкавая дывізія
      • 4-я танкавая дывізія
      • 10-я матарызаваная дывізія
      • 1-я кавалерыйская дывізія
    • 46-ы матарызаваны корпус
      • 10-я танкавая дывізія
      • дывізія СС «Рэйх»
      • матарызаваны полк «Вялікая Германія»
    • 47-ы матарызаваны корпус
      • 17-я танкавая дывізія
      • 18-я танкавая дывізія
      • 29-я матарызаваная дывізія

30 верасня 1941 года

  • Штаб
    • 24-ы матарызаваны корпус
      • 3-я танкавая дывізія
      • 4-я танкавая дывізія
      • 10-я матарызаваная дывізія
    • 48-ы матарызаваны корпус
      • 9-я танкавая дывізія
      • 16-я матарызаваная дывізія
      • 25-я матарызаваная дывізія
    • 47-ы матарызаваны корпус
      • 17-я танкавая дывізія
      • 18-я танкавая дывізія
      • 29-я матарызаваная дывізія
    • 34-ы армейскі корпус
      • 45-я пяхотная дывізія
      • 135-я пяхотная дывізія
    • 35-ы армейскі корпус
      • 1-я кавалерыйская дывізія
      • 95-я пяхотная дывізія
      • 296-я пяхотная дывізія
Remove ads

Крыніцы

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads