Shoot-Out 2013 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out 2013 (снукер)
Remove ads

Shoot-Out 2013 (таксама вядомы як Betfair Shoot-Out 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 27 студзеня 2013 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Betfair. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Леташні пераможца турніру Бары Хокінс саступіў на стадыі чвэрцьфіналу шатландцу Стывену Магуайру з лікам 38:58. Чэмпіёнам стаў Марцін Гоўлд, які адолеў Роры МакЛаўда (49:45), Марка Джойса (61:1), Найджэла Бонда (88:24), Эндру Хігінсана (45:28), Майкла Холта (77:6) і паўночнаірландца Марка Алена ў фінальным паядынку з лікам 104:0. Такім чынам, Гоўлд выйграў свой трэці прафесійны тытул, уключаючы турнір Power Snooker 2011, які таксама праходзіў у альтэрнатыўным фармаце. Адзіны соценны брэйк на турніры аформіў Марк Сэлбі — 125 ачкоў.

Remove ads

Прызавыя грошы

У 2013 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Betfair. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Удзельнікі

На турніры Shoot-Out 2013 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Тры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Джад Трамп (2), Ніл Робертсан (5) і Стывен Лі (11).

Шасцёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у чацвёрты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Кен Доэрці (24), Найджэл Бонд (39), Стыў Дэвіс (44), Алан Мак-Манус (48), Бары Пінчэс (54) і Род Лоўлер (57). Джымі Уайт (47) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матча.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2013 годзе сталі дзесяць гульцоў: Дэвід Гілберт (43), Юй Дэлу (50), Адам Дафі (55), Цаа Юйпэн (58), Адыт'я Мехта (59), Курт Мэфлін (60), Цянь Пэнфэй (61), Пол Дэвісан (62), Робі Уільямс (63) і Цепчая Ун-Нух (64).

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2013 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе і Бары Хокінс у 2012 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2013 года стаў 55-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру было 50 гадоў, а Найджэлу Бонду — 47. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2013 стаў 21-гадовы Майкл Уайт. Джэку Лісоўскі і Энтані Мак-Гілу таксама было па 21 году, а Цаа Юйпэну і Лю Чуану — па 22.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
Больш інфармацыі П, Р ...
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
Remove ads

Ход турніру

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 9 лістапада 2012 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Другі раўнд (1/16 фіналу)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Соценныя серыі

Больш інфармацыі Гулец, 100+ ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads