Іван Пятровіч Рэй

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Пятровіч Рэй
Remove ads

Іва́н Пятро́віч Рэй (11 ліпеня 1930, вёска Падбулькова, Брэсцкі раён — 20 жніўня 2002) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988).

Хуткія факты Іван Пятровіч Рэй, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1952 годзе Іванаўскае мастацкае вучылішча. У 1959 годзе атрымаў дыплом жывапісца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі, А. Мазалёва. Дыпломная работа Івана Рэя «Ураджай», дзе ён упершыню ў пасляваенным беларускім мастацтве звярнуўся да мазаікі, знайшла многа прыхільнікаў. З 1959 года ўдзельнічае ў выстаўках.

У 19621965 гады Іван Пятровіч быў выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1964 года член Беларускага саюза мастакоў.

Памёр 20 жніўня 2002 года.

Remove ads

Творчасць

Іван Пятровіч працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, у манументальна-дыкаратыўным мастацтве. Асноўныя тэмы творчасці — услаўленне народнага подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайну, жыццё сучаснай вёскі, вобразы рабочых, калгаснікаў, дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Напісаў тэматычныя карціны: «Бацькоўскай славы вартавыя» (1970), «Прызванне», «Дзякуй, мама!» (1975), «З вогненнай вёскі» (1987), «Боль вогненных гадоў. Год 41-шы» (1984), «Зямля мая беларуская» (1985); пейзажы: «Івянец» (1973), «Плошча Перамогі» (1981), «Малінавы звон» (1983), «Апошні снег» (1985), «Ранішні прамень» (1988), «Беларуская восень» (1993), «На рацэ Свіслач», «Краявід з бярозкамі» (1995), «Блакітны ранак» (1997), «Замярзаючы стаў», «Лагодная зімка» (1999), «Вяча» (2001), серыі «Любімыя мясціны», «Поры года» (2000); партрэты, нацюрморты. Творчасць Івана Рэя значная духоўным запасам, аб’ёмнасцю любові і пастаяннай адданасцю патрыятычнай тэме.

Шэраг твораў Івана Рэя прысвечаны дзеячам беларускай літаратуры: «На радзіме Янкі Купалы» (1980), «Шлях паэта» (партрэт М. Багдановіча, 1981), «Якуб Колас» (1982), «Дунін-Марцінкевіч з дачкамі Камілай і Цэзарынай» (1983) і інш. Героі партрэтаў Івана Рэя кранаюць прастатой і чалавечнасцю, праўдай жыцця, унутранай сабранасцю, шчырасцю пачуццяў, трапнасцю характараў, іх нельга не заўважыць, нельга застацца абыякавым да іх лёсу.

Шмат часу мастак аддаваў пошуку кампазіцыйнай выразнасці і своеасаблівасці сваіх твораў. Станковым творам уласцівы гарманічная пабудова кампазіцыі, багацце тонавых нюансаў, тонкасць перадачы святло-паветранага асяроддзя.

Іван Рэй аўтар сграфіта «Спорт» у Беларускай акадэміі фізвыхавання і спорту (1963, з С. Мусінскім), вітражоў «Беларусь» для павільёна на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу і «Айчынная вайна» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967, усе ў сааўт. з І. Эйдэльманам).

Творы Івана Рэя знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі, Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Віцебскім мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Remove ads

Узнагароды

У 1988 годзе Івану Пятровічу прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. За дасягненні ў галіне культуры Іван Рэй быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2001).

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 18 мая 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads