Агурочнік лекавы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агуро́чнік лекавы[1], Бура́чнік, Агуро́чная трава, Агурэчнік, Масляная капля[2][3][4] (Borago officinalis) — аднагадовая[5] травяністая расліна сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Расліна вышынёй 30—100 см з прамым тоўстым сцяблом. Кветкі паніклыя, блакітныя з ружовым адценнем, двухполыя. Цвіце у чэрвені — ліпені. Плод — 4 арэшкі[5].
Лацінская і (дыялектычная беларуская) назвы ад burra — «жорсткія валасы» (якімі пакрытая расліна), літаратурная беларуская — ад паха агуркоў, які зыходзіць ад лісця.
Распаўсюджанне
Зрэдку трапляецца па ўсёй Беларусі як пустазелле, іншы раз вырошчваюць у агародах. Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е і Блізкі Усход.
Выкарыстанне
Утрымлівае дубільныя рэчывы, сапанін, смолы, кальцый, крэмневую кіслату, вітамін C, рутын, карацін. У многіх еўрапейскіх краінах (таксама і ў Беларусі) вялікае, моцна зморшчанае, лісце (часам і кветкі) агурочніку ўжываюць у веснавых салатах (у Германіі такія салаты звычайна гатуюць з кропам); у Францыі і Італіі яго таксама дадаюць у тушаныя стравы, і вараць адмысловы суп. Сцябло, ачышчанае ад скуркі, адварваюць як гародніну, праціраюць на пюрэ (гарнір да рыбы ці мяса). У Брытаніі і Паўночнай Амерыцы лісце выкарыстоўваецца як інгрэдыент прахаладжальных напояў, а таксама некаторых гатункаў джына. У Заходняй Еўропе даўней меў рэпутацыю танізуючага сродку, які нібыта ўздымае настрой, паляпшае ўвагу і г.д. У Кітаі з лісцем агурочніку гатуюць страву накшталт галубцоў або далмы.
Галерэя пылку
- Пылок. Павелічэнне 10х
- Павелічэнне 40х
- Павелічэнне 60х
- Павелічэнне 60х
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads