Аляксандр Людвік Радзівіл

(1594—1654) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Людвік Радзівіл
Remove ads

Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж, Вялікае Княства Літоўскае — 23 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).

Хуткія факты Аляксандр Людвік Радзівіл, маршалак вялікі літоўскі ...

Па смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Новагародскім ваяводстве, Крожы ў Жамойці, па смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясвіжскім ардынатам[8]. Трымаў Магілёўскае войтаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Аляксандр Людвік Радзівіл. М. Старкман, 1857

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Альбрэхта Уладзіслава. Навучаўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.

Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам (1621), у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (16321634). Браў удзел у абранні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (1632) і Яна Казіміра (1648).

Аднавіў Магдэбургскае права для горада Белай, збудаваў там замак і заснаваў акадэмію. У 1640 у Нясвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[9].

У першым шлюбе з Тэкляй Ганнай Валовіч меў сыноў Мікалая Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Міхала Казіміра і Яна, а таксама дачок Ганну Яўхімію, Яну Кацярыну і Францішку. Па смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч, з якой меў сына Людвіка і дачку Элеанору. У трэцім шлюбе з Лукрэцыяй Марыяй Строзі меў сына Дамініка Мікалая і дачку Цэцылію Марыю.

Памёр у Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал Казімір перавез труну з целам князя ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце касцёла езуітаў.

Remove ads

Зноскі

1. Lundy D. R. Prince Aleksandr Ludwik Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Aleksander Ludwik Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 238. — ISBN 978-83-65880-49-9

4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

5. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

6. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 201. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5

7. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 239–240. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

8. Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads