Аляксандр Хамінскі

палітык, пісьменнік, землеўладальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Хамінскі
Remove ads

Аляксандр Станіслаў Ваўжынец Хамінскі (польск.: Aleksander Chomiński; 22 жніўня 1859(1859-08-22)[1], Коўна6 мая 1936(1936-05-06)[1], Альшэва, Гміна Свір[d], Свянцянскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка[1]) — землеўладальнік, палітык, публіцыст, празаік, грамадскі дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ІІ склікання, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі, арганізатар культурнага жыцця ў Вільні.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дзяржаўнага дзеяча і генерала Станіслава Хамінскага (1804—1886) і Эвеліны (у дзявоцтве Неміровіч-Шчыт) (каля 1822—1904), унучкі скарбніка Вялікага Княства Літоўскага Юстыніяна Неміровіча-Шчыта[2][3][4][5]. На час яго нараджэння бацька быў ковенскім губернатарам. Падчас ранейшай вучобы ў Акадэміі генеральнага штаба Станіслаў Хамінскі пасябраваў са спадкаемцам расійскага трона, а з 1855 года імператарам Аляксандрам II, які ў далейшым аказваў таму пратэкцыю[6]. Аляксандр ІІ быў хросным бацькам Аляксандра Хамінскага[7].

З 1861 года жыў у Волагдзе, дзе яго бацька служыў грамадзянскім губернатарам з 1861 па 1878 год[6]. У Волагдзе ён скончыў чатыры класы гімназіі і працягнуў адукацыю ў Першай гімназіі ў Вільні, дзе здаў выпускныя экзамены ў 1880 годзе. Восенню 1880 года паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы застаўся ў Варшаве.

Вясной 1886 года паехаў у Санкт-Пецярбург, каб наведаць хворага бацьку, якога прывёз у родавы маёнтак Альшэва. Пасля смерці бацькі (у траўні 1886 г.) ён атрымаў маёнтак у спадчыну (каля 4 тысяч гектараў), дзе пасяліўся назаўсёды, займаючыся гаспадаркай. Спалучаў жыццё землеўладальніка з палітычнай і грамадскай дзейнасцю, у тым ліку журналістыкай і выдавецкай справай. Уваходзіў у склад Віленскага сельскагаспадарчага таварыства[8].

Падчас выбараў у І Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі быў старшынёй Віленскага выбарчага губернскага камітэта, арганізаваў з’езд польскіх дэпутатаў ад 9 беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх губерняў[5]. Быў абраны дэпутатам ад Віленскай губерні ў ІІ Дзяржаўную Думу ў 1907 годзе. Уваходзіў у фракцыю Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі. Паводле сваіх поглядаў належаў да кансерватыўна-ліберальнай плыні краёвага руху[9]. У 1906 годзе ўдзельнічаў у працы Канстытуцыйна-каталіцкай партыі, якую ўзначальваў віленскі біскуп Эдвард фон Роп[10]. Увайшоў у склад створанай у чэрвені 1907 года Краёвай партыі Літвы і Беларусі[11]. У 1908 годзе далучыўся да Саюза краёвай працы[12]. У 1910—1913 гадах быў членам Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі (абраны ад Віленскай губерні)[5][13].

Пачатак Першай сусветнай вайны заспеў яго ў Варшаве, адкуль ён з цяжкасцямі вярнуўся ў Віленскую губерню. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Альшэве. У 1921 годзе займаў пасаду дзяржаўнага кантралёра Сярэдняй Літвы і быў старшынёй Саюза бяспекі краю. Працаваў у Віленскім бюро палітычнай дзейнасці, падтрымліваў федэралістычныя ідэі[5]. Пасля 1922 года адышоў ад палітычнай дзейнасці і прысвяціў сябе аднаўленню Альшэва, разбуранага падчас вайны, і літаратурнай працы.

Памёр 6 траўня 1936 года ў Альшэве. Пахаваны ў Канстанцінаве[14].

Remove ads

Сям’я

Аляксандр меў шмат братоў і сясцёр:

  • Алена (1849—1836) — з 1876 г. жонка Аляксандра Тадэвуша Юзафа Монвід-Белазора (1849—1915);
  • Канстанцін;
  • Вітальд Зыгмунт (1850—1888);
  • Марыя, з 1871 г. жонка Юзафа Шадурскага;
  • Аліна, з 1880 г. жонка Юліюша Перасвіта-Солтана, уладальніка Старой Беліцы (1850-е?);
  • Юзаф (1850? — 1910) — ротмістр у войску Расійскай імперыі;
  • Зыгмунт (1860—1937).

14 жніўня 1887 годзе ажаніўся з Ядвігай Горват (1865—1930), дачкой маршалка Кіеўскай губерні Аляксандра Горвата (1831—1879) і Ядвігі, народжанай Гечэвіч. З ёй у яго было шасцёра дзяцей. З іх пяцёра памерлі ў дзіцячым узросце. Сын Людвік (1890—1958), вядомы грамадскі дзеяч, член Сойма Польскай Рэспублікі, рэдактар і выдавец віленскіх перыядычных выданняў[15].

Remove ads

Грамадская і культурная дзейнасць

Літаратурную кар’еру пачаў у студэнцкія гады. тады ён апублікаваў аповесць «Апошні ліст» (Варшава, 1882), апавяданне «Два вянкі» ў зборніку апавяданняў «З вольных хвілін» (Варшава, 1884), эцюды «Размова ў варшаўскай кандытарскай» (апублікаваны ў выданні «Kurier Codzienny»), і «Залаты гадзіннік» (апублікаваны ў выданні «Kurier Warszawski»)[5].

Публікаваў шматлікія палітычныя артыкулы ў пецярбургскім выданні «Kraj», супрацоўнічаў з віленскімі перыядычнымі выданнямі: «Kurier Litewski», «Nasz Kraj», «Gazeta Krajowa» і «Słowo»[16].

Як аматар гісторыі, апублікаваў урыўкі з дзённіка свайго дзеда — лепельскага маршалка, прыдворнага камергера Юзафа Неміровіча-Шчыта (сына скарбніка Юстыніяна Неміровіча-Шчыта). «Фрагмент дзённікаў Юзэфа Шчыта» быў апублікаваны ў 1884 годзе ў «Сямейнай хроніцы»[2]. У 1907 годзе за свой кошт выдаў Альшэўскі летапіс — спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, які захоўваўся ў сямейнай бібілятэцы Хамінскіх у Альшэве[17].

У 1911 годзе апублікаваў у «Літоўскім квартальніку» мемарандум свайго бацькі, генерала Станіслава Хамінскага, аб надзяленні зямлёй сялян[18][19][20].

У 1905 годзе, пасля доўгіх спроб атрымаць дазвол ад уладаў, Аляксандр Хамінскі і яго жонка адкрылі бясплатную пачатковую школу для мясцовага насельніцтва ў сваім маёнтку ў Альшэве, дзе ад самага пачатку заняткі па рэлігіі праводзіліся на польскай мове. У 1919 годзе школа была нацыяналізавана, але Аляксандр Хамінскі працягваў цікавіцца яе лёсам і ў наступныя гады[5].

Пасля Першай сусветнай вайны стаў аўтарам некалькіх п’ес: «Мільён» (1920), «Ксёндз Адам» (1921, не быў апублікаваны), «Ён і яна» (1923)[5]. Ён пакінуў пасля сябе шматлікія неапублікаваныя творы, у тым ліку твор пра жыццё беларускага народа «Ян» і рукапіс твора, пачатага за месяц да яго смерці, «Маркграф», прысвечаны польскаму грамадска-палітычнаму дзеячу ХІХ ст. Аляксандру Веляпольскаму[19].

Творы

  • Ostatni list. — Warszawa: Gebethner i Wolff, druk. J. Ungra, 1882.
  • Z chwil wolnych. Wiązanka prac literackich / A. Chomiński, R. Lech, Miriam, K. Sękowski. — Warszawa: Druk. E. Skiwskiego, 1884.
  • Miljon: szkic sceniczny. — Wilno: Druk. L. Chomińskiego, 1920.
  • On i ona. — Wilno: Druk. L. Chomińskiego, 1923.

Спасылкі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads