Андрэй Іванавіч Александровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Александро́віч (22 (9) студзеня 1906, Мінск — 6 студзеня 1963, Падмаскоўе) — беларускі паэт , перакладчык, публіцыст , літаратурны крытык. Член ЦВК БССР (1931—1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936—1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння ў 1925 годзе Беларускага педагагічнага тэхнікума працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». У 1925—1930 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». З 1932 г. намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934—1937 гг. намеснік старшыні праўлення СП БССР[3].
Браў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы ў 1933 годзе[3]. У 1931—1937 гг. кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка. У 1936—1937 гг. узначальваў Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы.
Абіраўся сябрам ЦВК БССР[3], член-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР[4][3].
Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы»[5], выступленне на III пленуме праўлення СП СССР[6]). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю.
З 1947 года — літаратурны супрацоўнік шматтыражнай газеты Мінскага трактарнага завода. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. З 1948 года — брыгадзір «Белтрактарабуда»[3].
Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску, друкаваў новыя творы і кнігі[3].
Памёр 6 студзеня 1963 года ў санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[7].
Remove ads
У літаратуры
Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[4]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.
Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[4]. Пісаў кнігі для дзяцей[4].
У друку карыстаўся псеўданімамі: А. А-віч, А. Андр., Андр. Ал-іч, А. Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.
Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку».
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 97)[3].
Remove ads
Бібліяграфія

Паэтычныя кнігі
- Зборнік вершаў «Камсамольская нота» (Сумесна з А. Вольным; «Комсомольская нота», 1924)
- Паўстанцы. Паэма-інсцэніроўка (1925)
- Зборнік вершаў «Па беларускім бруку» (1925(недаступная спасылка), 1928(недаступная спасылка))
- Зборнік вершаў «Прозалаць» (1926)
- Зборнік вершаў «Угрунь(недаступная спасылка)» (1927)
- Зборнік вершаў «Фабрыка смерці(недаступная спасылка)» (1929)
- Паэма «Цені на сонцы» (1930, 1931, 1936)
- Паэма «Паэма імя Вызвалення(недаступная спасылка)», 1930)
- Зборнік вершаў «Установка» («Устаноўка», 1930)
- Зборнік вершаў «Гудкі(недаступная спасылка)» (1930)
- Зборнік «Вершы і паэмы» (1931)
- Зборнік вершаў і паэма («Нараджэнне чалавека», 1931)
- Творы. Кніга 2. Напор. Нараджэнне чалавека (1932)
- Творы. Кніга 1. Вершы і поэмы (1933)
- Паэма «Напор» (1933)
- Зборнік вершаў «Узброеныя песні» (1936)
- Зборнік вершаў «Солнце и песни(недаступная спасылка)» (1936)
- Вялікаму Сталіну ад беларускага народа (сааўтары Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка, І. Харык) (1937)
- Ад шчырага сэрца. Пісьмы беларускага народа таварышу Сталіну. (Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка. Тэкст з 1936 года, сярод сааўтараў няма А. Александровіча і І. Харыка) (1952)
- Зборнік вершаў «Вершы» (1970)
- Зборнік вершаў «Галубінае крыло» (1976)
- Выбранае «Выбраныя творы» (1934)
- Выбранае «Выбранае» (1958)
- Збор твораў у 2 тамах. (1963) Том 1. Вершы
- Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Паэмы, публіцыстыка
Кнігі прозы
Кнігі для дзяцей
- «Рыбак» (1928)
- «Горад раніцой Архівавана 28 сакавіка 2022.» (1930)
- «Калыханка» (1930)
- «Хлопчык і певень» (1930)
- «Як дзеці памагалі будаваць самалёт» (1931)
- «Шчаслівая дарога» (1935)
- «Казка пра пана Жываглота» (1935)
- «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936, 1960, 1973)
- Наш день(недаступная спасылка). Пераклад з беларускай Г. Бойка (1961)
- Месяц сел на тучку(недаступная спасылка). Пераклад з беларускай (1967)
Крытыка
- А. Александровіч. Беларуская совецкая поэзія. Даклад на III пленуме праўлення саюза совецкіх пісьменнікаў СССР. (люты.1936 г., Менск).
- Жывы голас Андрэя Александровча. Відэа фрагмент прамовы.(недаступная спасылка)
Пераклады
Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай моваў.
Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу»(недаступная спасылка), паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938, 1978), асобных твораў Д. Беднага, М. Ісакоўскага, А. Суркова, паэму С. Маршака «Пожар».
«Запявала свайго пакалення»[удакладніць: камент.] — З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, І. Васілеўскі, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў, Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч, Л. І. Ржэцкая, Пятро Рунец, Мікола Хведаровіч, С. Шамардзіна, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Якімовіч.
Remove ads
Зноскі
- Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Александровіч Андрэй – Белліт (6 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
- Александрович Андрей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 17-18. — 737 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads