Андрэй Ігаравіч Шаракоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Шаракоў (нар. 10 лістапада 1982, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Андрэй Шаракоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, пачынаў кар’еру ў «Дарыдзе» і «Зорцы-ВА-БДУ», з 2004 года быў іграком брэсцкага «Дынама». У 2006—2009 гадах чатыры сезоны запар з’яўляўся найлепшым бамбардзірам свайго клуба: спачатку «Мікашэвічаў», потым «Тарпеда».

У 2009 годзе правёў палову сезона ў азербайджанскім «Сімургу». У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаў іграком «Мінска».

У сезоне 2012 гуляў за «Гомель», а ў пачатку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Быў асноўным іграком мазырскага клуба. У жніўні 2013 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны, і Шаракоў перайшоў у «Граніт»[3].

У «Граніце» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. Улетку 2016 года пакінуў каманду з-за фінансавых праблем і падпісаў кантракт са сталічным «Промнем»[5], якому дапамог заняць трэцяе месца ў Першай лізе.

У студзені 2017 пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Промнем», аднак у лютым пакінуў каманду[6]. Неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[7]. Пакінуў бабруйскі клуб па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года.

У ліпені 2018 года папоўніў склад другалігавай «Узды», дзе гуляў да канца года.

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads