Вапнаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вапнаўка
Remove ads

Ва́пнаўка[1] (Gypsóphila) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковых. Больш за 120 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Арэал

Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — вапнаўка мяцёлчатая (Gypsophyla paniculata), расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і вапнаўка пучкаватая (Gypsophyla fastigiata), расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — вапнаўка пранізаналістая (Gypsophyla perfoliata) і вапнаўка чорнакаранялістая (Gypsophyla scorzonerifolia), растуць па чыгунках, на сметніках; З інтрадукаваныя — вапнаўка зграбная (Gypsophyla elegans), вапнаўка найвышэйшая (Gypsophyla altissima) і вапнаўка ціхаакіянская (Gypsophyla pacifica), растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаціполе», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя і меданосныя расліны.

Remove ads

Віды

Род уключае больш за 150 відаў[2].

Некаторыя віды
  • Gypsophila acutifolia Steven ex Spreng.
  • Gypsophila altissima L. Вапнаўка найвышэйшая
  • Gypsophila aretioides Boiss.
  • Gypsophila arrostii Guss.
  • Gypsophila ×castellana Pau
  • Gypsophila cerastioides D.Don
  • Gypsophila davurica Turcz. ex Fenzl
  • Gypsophila elegans M.Bieb. Вапнаўка зграбная
  • Gypsophila fastigiata L. Вапнаўка пучкаватая
  • Gypsophila glandulosa (Boiss.) Walp.
  • Gypsophila globulosa Steven ex Besser
  • Gypsophila libanotica Boiss.
  • Gypsophila muralis L. Вапнаўка сценная
  • Gypsophila nana Bory & Chaub.
  • Gypsophila oldhamiana Miq.
  • Gypsophila pacifica Kom. Вапнаўка ціхаакіянская
  • Gypsophila paniculata L. Вапнаўка мяцёлчатая
  • Gypsophila perfoliata L. Вапнаўка пранізаналістая
  • Gypsophila petraea (Baumg.) Rchb.
  • Gypsophila pilosa Huds.
  • Gypsophila repens L. typus[3]
  • Gypsophila ruscifolia Boiss.
  • Gypsophila scorzonerifolia Ser. Вапнаўка чорнакаранялістая
  • Gypsophila sericea (Ser.) Krylov
  • Gypsophila silenoides Rupr.
  • Gypsophila struthium Loefl.
  • Gypsophila tenuifolia M.Bieb.
  • Gypsophila uralensis Less.
  • Gypsophila venusta Fenzl
  • Gypsophila viscosa Murray

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads