Васіль Сцяпанавіч Забела
дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Сцяпа́навіч Забе́ла (20 мая 1901, в. Кішчына Слабада Барысаўскага павета — 14 снежня 1949, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
У 1922—1924 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1924—1926 гадах — сакратар Брадоўскага сельсавета Барысаўскага раёна. У 1935 годзе ён скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, пасля чаго знаходзіўся на партыйнай рабоце[1] — быў інструктарам прамысловага аддзела ЦК КП(б) Беларусі, з 1936 года працаваў адказным кантралёрам Упаўнаважанага КПК пры ЦК УКП(б) па БССР.
У 1938 годзе быў прызначаны народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР і заставаўся на гэтай пасадзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
З 1945 года быў намеснікам старшыні Савета народных камісараў (міністраў) Беларускай ССР[1], з 1949 года быў прызначаны міністрам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1949).
Памёр 14 снежня 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Remove ads
Зноскі
- Накануне. Сборник документов ЗапОВО (39-41гг.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads