Вялікія Рэксці

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікія Рэксціmap
Remove ads

Вялі́кія Рэ́ксці[1] (трансліт.: Vialikija Reksci, руск.: Великие Рексти) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, за 9 км на паўночны захад ад Ліды. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Згодна са спісам войска ВКЛ у 1565 годзе «Матусъ Косовски ставилъ два кони … то естъ з дворъца Рекъстевского конъ, а доуги конъ з Беръдовки з имена женънего».

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае пад назвай Рэксці ў Жырмунскай парафіі фальварак Суркантаў, а таксама фальваркі Мацея Тубялевіча, Казіміра Тубялевіча і Казіміра Куйця.

У 1897 годзе ў Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі былі 7 аднайменных фальваркаў і ваколіца (разам 83 жыхаы), маёнтак (4 жыхары), млын (5 жыхароў). На пачатку XX ст. пад назвай Рэксці вядома таксама вёска.

З верасня 1915 да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Жырмунскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе ў вёсцы Вялікія Рэксці 16 двароў, 75 жыхароў. Таксама існавала аколіца Малыя Рэксці[2].

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. У 1940 годзе згадваюцца вёска і 4 аднайменныя фальваркі (65 жыхароў). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. У 1949 годзе створаны калгас «Радзіма». З 16 ліпеня 1954 года ў Гервяніцкім сельсавета, з 3 крвсавіка 1959 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара». З 21 лютага 2023 года вёска ўвайшла ў склад Дзітвянскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1996 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак.
  • 2012 год — 6 жыхароў, 4 гаспадаркі.
  • 2015 год — 5 жыхароў, 3 гаспадаркі.
  • 2019 год — 2 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads