Гдзень

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гдзень[1] (трансліт.: Hdzień, руск.: Гдень) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Верхняжарскага сельсавета[2].

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 75 км на поўдзень ад Брагіна, 191 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Водная сістэма

Рака Брагінка (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой далучаюцца кароткія вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Знойдзенае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі (на паўночна-заходняй ускраіне, на левым беразе ракі Брагінка, ва ўрочышчы Гарадок) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Каралеўстве Польскім. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе ў валоданні Горватаў. У 1885 годзе ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе знаходзіліся: царква, школа граматы, крама, карчма.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Гдзенскага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1929 годзе працавала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ўкраіна», працавалі гамарня, паравы млын. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 14 студзеня 1943 года акупанты расстралялі 10 жыхароў вёскі (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). У баю каля вёсак Гдзень і Чыкалавічы 22 верасня 1943 года адмеціліся камандзір роты старэйшы лейтэнант У. М. Зарэмба і радавы М. І. Дружынін (захапілі штабны аўтобус суперніка з каштоўнымі дакументамі, ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У верасні 1943 года каля вёскі загінулі 12 салдат (пахаваны ў брацкай магіле каля будынка кіравання калгасу). Вызвалена 23 верасня 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 146 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінуўшых у 1966 годзе ўсталяваны абеліск. Цэнтр калгаса «Чырвоная Украіна». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, майстэрня побытавага абслугоўвання, 3 крамы.

13 снежня 1991 года Гдзенскі сельсавет скасаваны, вёска перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Камарынскага пассавета. 30 снежня 2003 года вёска перададзена ў склад Верхнежароўскага сельсавета[3], з 26 верасня 2006 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 71 гаспадарка, 165 жыхароў.

Дынаміка

  • 1834 год — 46 двароў.
  • 1885 год — 50 двароў, 381 жыхар.
  • 1897 год — 70 двароў, 530 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 84 двары, 543 жыхара.
  • 1929 год — 214 двароў 1070 жыхароў.
  • 1959 год — 1061 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 71 гаспадарка, 165 жыхароў.
  • 2006 год — 74 гаспадаркі, 164 жыхара, з якіх 21 ва ўзросце да 16 гадоў, 77 — у працаздольным і 66 — старэйшым за працаздольны.
Remove ads

Славутасць

  • Археалагічны комплекс: гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (1-е тысячагоддзе да н.э. – ХІІІ стагоддзе н.э.), 200 м на поўнач ад заходняга канца вёскі, 850-900 м на ўсход ад левага берага р. Брагінка, на правым беразе безымяннага ручая, урочышча Гарадок (Стараселле) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000109шыфр 313В000109.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads