Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца (ням.: Karl-Franzens-Universität Graz) — другі па велічыні універсітэт у Аўстрыі, размешчаны ў горадзе Грац.
Remove ads
Гісторыя
Грацкі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1585 годзе эрцгерцагам Карлам II. З’яўляецца другім па часе заснавання ўніверсітэтам Аўстрыі. Большую частку свайго існавання кантраляваўся каталіцкай царквой і быў зачынены ў 1782 годзе імператарам Іосіфам II, які спрабаваў атрымаць кантроль над адукацыйнымі ўстановамі. Іосіф II пераўтварыў яго ў ліцэй для падрыхтоўкі прыслугі і медыцынскага персанала. У 1827 годзе Франц II аднавіў статус універсітэта, што адлюстравана ў яго поўнай назве. Праз 20 гадоў пасля аднаўлення асноўныя прынцыпы функцыянавання ўніверсітэта былі перагледжаны ў адпаведнасці з ідэямі, якія выказаў Вільгельм Гумбальт. Факультэт каталіцкай тэалогіі быў захаваны, але стаў усяго толькі адным з шасці факультэтаў.
Людвіг Больцман двойчы быў прафесарам у Грацкім універсітэце (1869—1873 і 1876—1890), распрацоўваючы сваю статыстычную тэорыю. Нобелеўскі лаўрэат Ота Леві выкладаў у Грацкім універсітэце з 1909 па 1938 год. Нобелеўскі лаўрэат 1936 года Віктар Франц Гес скончыў Грацкі ўніверсітэт і выкладаў у ім (1920—1931, 1937—1938). Нядоўги час у 1936 годзе рэктарам універсітэта быў Эрвін Шродзінгер.
Разам з Тэхнічным універсітэтам Граца ўніверсітэт удзельнічае ў кааперацыйным праекце NAWI Грац, у рамках якога значная частка факультэта прыродазнаўства і адпаведныя роднасныя падраздзяленні Тэхнічнага ўніверсітэта праводзяць сумесныя даследаванні і навучанне. У зімовы семестр 2006/07 стартавалі сумесныя праграмы навучання ў вобласці хіміі, малекулярнай біялогіі і глебазнаўства. Распрацоўваюцца сумесныя навучальныя праграмы па матэматыцы і фізіцы.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Remove ads
Вядомыя прафесары
- Людвіг Больцман — прафесар матэматычнай фізікі (1869—1873), фізікі (1876—1890)
 - Вальтэр Нернст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1920 года — (1886)
 - Франц Ксавер фон Глубек — аграном.
 - Фрыц Прэгль, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1923 года — (1913—1930)
 - Юліус Вагнер-Яўрэг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1927 года — (1889—1893)
 - Эрвін Шродзінгер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1933 года — прафесар тэарэтычнай фізікі (1936—1938)
 - Ота Леві, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1936 года — (1909—1938)
 - Віктар Франц Гес, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1936 года — прафесар фізікі (1920—1931, 1937—1938)
 - Карл фон Фрыш, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1973 года — (1946—1950)
 - Генрых Фелікс Шмід, прафесар славянскай філалогіі (1923—1938 і 1945—1948)
 - Адольф Ярыш, прафесар кафедры скурных і венерычных хвароб медыцынскага факультэта, упершыню апісаў рэакцыю ў хворага, названую рэакцыя Ярыша — Герксгеймера.
 - Леапольд Пебаль, прафесар хіміі.
 - Нікола Тэсла, фізік, інжынер, вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.
 - Ёзэф Шумпетэр, прафесар палітычнай эканоміі. Выдатны эканаміст XX стагоддзі
 - Леапольд фон Захер-Мазох, прыват-дацэнт у галіне юрыспрудэнцыі.
 - Эдуард Рыхтэр, рэктар, прафесар геаграфіі, гісторык, гляцыёлаг
 
Remove ads
Факультэты
- Факультэт каталіцкай тэалогіі
 - Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
 - Факультэт правазнаўства
 - Факультэт прыродазнаўства
 - Факультэт грамадскіх і эканамічных навук
 - Факультэт экалогіі, краязнаўства і адукацыі
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
