Дабраполь (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дабрапо́ль[2] (трансліт.: Dabrapoĺ, руск.: Доброполь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 20 стагоддзя маёнтак Дабропаль у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, каля 90 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Люшнеўскай гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Маўчадскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 8 дамоў, 53 жыхары (1921)
  • 114 жыхароў (1959)
  • 144 жыхары (1970)
  • 23 двары, 87 жыхароў (1998)
  • 36 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads