Дзмітрый Анатолевіч Балашоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Анатолевіч Балашоў (нар. 8 студзеня 1974, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі футболіст, нападнік.
Remove ads
Клубная кар’ера
Прафесійную кар’еру пачаў у 1992 годзе ў мінскім «Тарпеда». У гэтым жа годзе перайшоў у КПФ, у якім правёў 80 матчаў і забіў 27 галоў. У час знаходжання ў слонімскім клубе быў аддадзены ў 1994 годзе ў арэнду ў лідскі «Абутнік». У 1996 годзе вярнуўся ў «Тарпеда». У наступным годзе апынуўся ў складзе бабруйскай «Белшыны», з якой у першым жа для сябе сезоне ў клубе заваяваў нацыянальны кубак (у фінале забіў гол у браму «Дынама-93» і ўсталяваў канчатковы лік 2:0). 1999 год правёў у тульскім «Арсенале». Праз год вярнуўся ў «Белшыну» і зноў дапамог клубу стаць уладальнікам Кубка Беларусі, а таксама стаць чэмпіёнам. У далейшым таксама выступаў за салігорскі «Шахцёр», светлагорскі «Хімік», «Баранавічы», рагачоўскі «Дняпро-ДЮСШ-1» і «Асіповічы», дзе пасля трохгадовага перапынку завяршыў прафесійную кар’еру.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 8 чэрвеня 1997 года ў кваліфікацыйным матчы чэмпіянату свету 1998 супраць зборнай Шатландыі (0:1). Усяго Балашоў правёў за зборную 6 матчаў.
Дасягненні
Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1998
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 2001
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2003
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads