Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Клімовіч (нар. 9 лютага 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда», дзе стаў іграком асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Мінск».
У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе таксама замацаваўся на левым флангу абароны.
У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру» на адзін год[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 пакінуў малдаўскі клуб[4].
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 года перайшоў у склад «Крумкачоў»[6], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[7]. У першай палове 2017 года заставаўся трывалым іграком асновы. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8].
У жніўні 2017 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 стаў капітанам каманды, заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10].
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, прапусціў пачатак сезона 2020, з верасня 2020 года зноў стаў трывала выхадзіць на поле. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[12].
У лютым 2021 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком клуба[13]. У ліпені 2021 года пакінуў дзяржынскую каманду[14].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера
У чэрвені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб рагачоўскага «Макслайна»[15], дзе працаваў да канца сезона 2022.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2006
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Уладальнік Кубка Малдовы: 2014
Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads