Дзіванна цёмна-чырвоная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзіванна цёмна-чырвоная
Remove ads

Дзіванна цёмна-чырвоная[1], Дзіва́нна фіялетавая[2] (Verbascum phoeniceum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae)[3].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Сцябло вышынёй 30—100 см, з яркімі буйнымі кветкамі, сабранымі ў падоўжаную гронку. Сцябло і доўгія кветаножкі тонкія і афарбаваныя ў цёмна-фіялетавы колер. Кветкі пафарбаваны ў чырвона-фіялетавы колер розных адценняў. Вяночак амаль правільны, 5-пялёсткавы, да 25 мм у шырыню. Тычынак 5. Сцябловае лісце нешматлікае, дробнае, сядзячае, ланцэтападобнае, прыкаранёвае — сабрана ў разетку, даўгавата-яйкападобнае, чарашковае, вяліказубчастае па краі. Сцябло простае, уверсе залозіста-валасістае[4].

Цвіценне пачынаецца ў другой палове мая і працягваецца да ліпеня. Адна расліна квітнее 10—15 дзён. Пялёсткі раскрываюцца раніцай і ўвечары. Толькі ў пахмурнае надвор’е кветкі раскрыты ўвесь дзень. На ніжнім, самым вялікім, пялёстку часта, нібы раса, блішчаць кропелькі вадкасці — нектар. Моцнае, разгалінаванае карэнішча пранікае ў глебу да 1 м глыбіні. Сцябло з’яўляецца толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку развіцця расліны, а да таго гэты мнагалетнік знаходзіцца ў стадыі разеткі[5].

Remove ads

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй і Сярэдняй Азіі. Арэал распасціраецца ад Аўстрыі да Паўднёва-Заходняга Кітая.

Ва Украіне звычайны від у стэпавай зоне, на астатняй тэрыторыі сустракаецца радзей. У Карпатах адсутнічае.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. BSBI List 2007 (xls)(недаступная спасылка). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.
  4. Christopher, Marina (2006). Late Summer Flowers. London: Berry & Co. pp. 191. ISBN 0711224811.
  5. Verbascum phoeniceum. Праверана June 30, 2012.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads