Зіновій Рыгоравіч Калабанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зіновій Рыгоравіч Калабанаў (25 снежня 1911, Арофіна, Уладзімірская губерня — 8 жніўня 1994, Мінск) — савецкі танкіст-ас, у Вялікую Айчынную вайну — старшы лейтэнант, камандзір роты цяжкіх танкаў, у пасляваенны час — падпалкоўнік запасу.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 снежня 1911 года ў в. Арофіна Уладзімірскай губерні.
20 жніўня 1941 года экіпаж танка КВ-1 Зіновія Калабанава на подступах да Ленінграда ў адным баі падбіў з засады 22 танка суперніка[2] ў раёне важнага стратэгічнага транспартнага вузла Войскавіцы-Краснагвардзейск. Усяго ж паўротай Калабанава, якая складалася з пяці цяжкіх танкаў КВ-1, сумесна з курсантамі пагранічнага вучылішча і апалчэнцамі Ленінграда ў гэты дзень у гэтым раёне было падбіта 43 нямецкіх танка.
10 ліпеня 1945 года прызначаны намеснікам камандзіра 69-га танкавага батальёна 14-га механізаванага палка 12-й механізаванай дывізіі 5-й гвардзейскай танкавай арміі ў Баранавіцкай ваеннай акрузе.
10 снежня 1951 года быў пераведзены ў Групу савецкіх войскаў у Германіі, дзе праходзіў службу да 1955 года.
10 снежня 1955 года пареведзены ў Беларускую ваенную акругу.
5 ліпеня 1958 года, ва ўзросце 48 гадоў, падпалкоўнік Калабанаў быў звольнены ў запас. Працаваў на Мінскім аўтазаводзе спачатку майстрам АТК, затым кантралёрам АТК, меў значок «Ударнік камуністычнай працы».
Памёр 8 жніўня 1994 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1163823554 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 ліпеня 2025.
- Легендарны танк КВ-1 Архівавана 19 ліпеня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads