Марцін Яўгенавіч Арцюх

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марцін Арцюх (нар. 6 мая 1996) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы».

Хуткія факты Марцін Арцюх, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Да 2018 года не гуляў на прафесійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Змену» ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У пачатку 2018 года разам з аднаклубнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клубе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. У складзе слонімскай каманды стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену.

У жніўні 2018 года быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2018 яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У сезоне 2019 гуляў у асноўным за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады[3], аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017»[5], дзе спачатку выхадзіў на замену, а хутка замацаваўся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2021 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, па выніках сезона 2021 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[6]. У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2023 года пакінуў «Іслач»[7] і хутка стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[8]. Па выніках сезона 2023 дапамог «Дняпру» выйсці ў Вышэйшую лігу. У жніўні 2024 года пакінуў магілёўскі клуб[9] і перайшоў у «Баранавічы»[10].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads