Міхал Сервацы Вішнявецкі
(1680—1744) ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680—1744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (1702—1703, 1707—1735), гетман вялікі літоўскі (1703—1707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі[18].
Remove ads
Біяграфія
Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты (Алькеніцкая канфедэрацыя), якая выступала супраць роду Сапегаў[18], прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне. Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага.
Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.
У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.
У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў, быў арыштаваны і вывезены ў Расію, у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.
У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец, дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца, які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.
У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі, падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ.
Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.
Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.
Remove ads
Сям’я
Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:
- Ганна Вішнявецкая (1700—1732), жонка з 1721 г. ваяводы троцкага Юзафа Агінскага (каля 1693—1736);
- Альжбета Вішнявецкая (1701—1770), жонка з 1722 вялікага лоўчага кароннага і ваяводы смаленскага Міхаіла Здзіслава Замойскага (каля 1679—1735).
У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя Юзафа Чартарыйскага († 1750).
У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай Радзівіл (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).
Remove ads
Галерэя
Зноскі
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 405. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 76, 153.
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 434–435. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 435–436. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 357, 405. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 51.
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 424, 443–444. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 424, 445–451. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 436, 438, 441. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 436, 438, 439. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 313–314.
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 438. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 444. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 448. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 409–410. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Вишневецкие//Михаил Серваций // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads