Навасёлкаўскі сельсавет (Ашмянскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Куцавіцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Куцавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Павяжынскага сельсавета (29 населеных пунктаў: вёскі Адамполле, Ажышкі, Аляны, Асінаўка, Бачкелы, Войневічы, Гай, Грыбаўшчына, Гурэлі, Казяны, Каменка, Крамешава, Мажэйкі, Маствілішкі, Мачылы, Навадворцы, Нікрышкі, Пабядзінішына, Павяжы, Падбалванішкі, Паўлаўцы, Паўлінова, Петкаўшчына, Расанішкі, Сарокішкі, Скабейкі, Стрыбы, Хадоркі і Шыманова)[2]. 20 мая 1966 года ў склад сельсавета з Гальшанскага сельсавета перададзена вёска Гейстуны[3]. 17 студзеня 1969 года ў склад адноўленага Барунскага сельсавета перададзены 34 населеныя пункты (вёскі Аляны, Антанова, Баруны, Біюцішкі, Бразгалішкі, Вайцехава, Вашчынікі, Гейстуны, Гінеўцы, Гіргіляны, Дайнаполе, Загарняты, Зубаўшчына, Зялёны Бор, Каецяняты, Кастына, Курган, Кураўшчына, Кутараўшчына, Макаўшчына, Пятровічы, Смаленка, Трасечаняты, Федзевічы, Чараны, Чаркасы, Чэрнушка, Шанцілаўшчына, Шапавалы, хутары Зара, Карпуцішкі, Кузьмішкі, Рудэнішкі і Свілаўка), у склад сельсавета з Жупранскага сельсавета перададзены вёскі Багданішкі і Міхалконі[4]. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі[5]. У 1986 годзе скасаваны хутары Мачылы і Падбалванішкі[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1457 чалавек[7], з іх 91,4 % — беларусы, 5,8 % — палякі, 1,7 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 1177 чалавек[9].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads