Пенніца звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пенніца звычайная, або пенніца слінявая (Philaenus spumarius) — паліморфны від паўцвердакрылых насякомых з сямейства Aphrophoridae[1][2]. Дарослая пенніца сустракаецца з чэрвеня па верасень[2].
Remove ads
Распаўсюджанне
Від распаўсюджаны амаль на ўсёй тэрыторыі знешнетрапічнай Азіі, у Еўропе, Паўночнай Афрыцы і інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку. Распаўсюджаная на Камчатцы, Хабараўскам і Прыморскім краях, Амурскай вобласці, на Сахаліне і Курыльскіх астравах. На тэрыторыі былога СССР на поўнач да Мурманска, Архангельска, Дудзінкі і Якуцка[3].
Апісанне
Пенніцы даўжынёй 5-6,7 мм, разнастайна афарбаваныя[3].
Экалогія
Насяляюць у травяным ярусе пад полагам лесу і на вільготных лугах[3].
Зменлівасць
Від падзяляецца на формы, у якіх афарбоўка зменлівая. Можа вар’іраваць ад спрэс чорных да светла-бурых або жаўтлявых, сустракаюцца формы з падоўжнымі палосамі, папярочнымі перавязямі, светлымі плямамі на цёмным фоне, са светлай сярэдняй часткай цела і цёмнай задняй, з камбінацыяй палос і плям, а таксама рабым малюнкам з расплывістых бурых плям, якія на надкрыллях утвараюць ромб з двух вуглападобных перавязей.
У відзе вылучаюць 20 чыстыя і чатыры змешаныя формы[1][2]:
- Philaenus spumarius f. typica — самая звычайная форма: у яе афарбоўцы чаргуюцца цёмныя і светлыя элементы[2].
- Philaenus spumarius f. albomaculata (Schrank, 1776)
- Philaenus spumarius f. binotata
- Philaenus spumarius f. fasciata (Fabricius, 1794)
- Philaenus spumarius f. flavicollis
- Philaenus spumarius f. gibba (Fabricius, 1794)
- Philaenus spumarius f. hexamaculata
- Philaenus spumarius f. lateralis (Linnaues, 1758)
- Philaenus spumarius f. leucocephala (Linnaeus, 1758)
- Philaenus spumarius f. leucophthalma (Linnaeus, 1758)
- Philaenus spumarius f. marginella (Fabricius, 1794)
- Philaenus spumarius f. melanocephala
- Philaenus spumarius f. populella Metcalf, 1962
- Philaenus spumarius f. populi
- Philaenus spumarius f. pracusta (Fabricius, 1794)
- Philaenus spumarius f. praeustata
- Philaenus spumarius f. quadrimaculata (Schrank, 1776)
- Philaenus spumarius f. trilineata (Schrank, 1776)
- Philaenus spumarius f. ustulata
- Philaenus spumarius f. vittata (Fabricius, 1794)
- f. typica
- f. albomaculata
- f. gibba
- f. lateralis
- f. leucophthalma
- f. quadrimaculata
- f. trilineata
Remove ads
Зноскі
- Holzinger W. E., I. Kammerlander & H. Nickel. The Auchenorrhyncha of Central Europe - Die Zikaden Mitteleuropas. Fulgoromorpha, Cicadomorpha excl. Cicadellidae. — 2003. — Т. I. — С. 525-526. — 674 с. — ISBN 90—04-12895-6.
- Колова У. В. Полиморфизм пенницы Philaenus spumarius L. (Hemiptera, Cicadina) на Урале(руск.). — 2009. — С. 38—42.(недаступная спасылка)
- Определитель насекомых Дальнего Востока СССР. Т. II. Равнокрылые и полужесткокрылые. / под общ. ред. П. А. Лера. — Л.: «Наука», 1988. — С. 278—308. — 972 с. — 1950 экз. — ISBN 5-7442-0921-2.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
