Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (2020)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (2020)
Remove ads

Чарговыя прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Рэспубліцы Малдова адбыліся 1 лістапада (першы тур; паколькі ні адзін з кандыдатаў не атрымаў у ім больш за 50 % галасоў — 15 лістапада быў праведзены другі тур)[1]. Гэта чацвёртыя прамыя выбары Прэзідэнта Малдовы за ўсю гісторыю незалежнасці Рэспублікі Малдова.

Хуткія факты 1 лістапада 2020 (першы тур) 15 лістапада 2020 (другі тур), Яўка: ...

У снежні 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Ігар Дадон прапанаваў прызначыць выбары прэзідэнта Рэспублікі Малдова на 8 лістапада 2020 года. Адначасова ён заявіў, што яшчэ не прыняў рашэння балатавацца на наступны тэрмін. Тым не менш, Партыя сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ) ужо заявіла аб падтрымцы яго кандыдатуры. 11 мая 2020 года Дадон прапанаваў правесці прэзідэнцкія выбары 1 лістапада[2][3]. Пазней Парламент Рэспублікі Малдова зацвердзіў 1 лістапада датай выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе[4].

Remove ads

Вылучаныя кандыдаты

1 сакавіка 2020 года Партыя «Платформа Годнасць і праўда» вылучыла Андрэя Нэстасэ кандыдатам у прэзідэнты на будучых усенародных выбарах[5].

29 чэрвеня 2020 года было афіцыйна абвешчана, што экс-генеральны прымар (мэр) сталіцы і дзеючы лідар Ліберальнай партыі Дарын Кіртаакэ будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ад палітычнага руху «UNIREA»[6].

18 ліпеня 2020 года партыя «Дзеянне і салідарнасць» вылучыла Маю Санду кандыдатам у прэзідэнты на будучых выбарах[7].

25 ліпеня 2020 года Партыя нацыянальнага адзінства вылучыла Актавіяна Цыку кандыдатам у прэзідэнты на наступных выбарах[8].

27 жніўня 2020 года было абвешчана, што кандыдатам на пасаду прэзідэнта стаў лідар «Нашай партыі» Рэната Вусаты[9].

28 жніўня 2020 года Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы вылучыла Тудара Дэліу кандыдатам у прэзідэнты на наступных усенародных выбарах[10].

1 верасня 2020 года Партыя «Пра-Малдова» вылучыла Андрыяна Канду кандыдатам у прэзідэнты на будучых прэзідэнцкіх выбарах[11].

6 верасня 2020 года партыя «Шор» вылучыла Віялету Іваноў кандыдатам у прэзідэнты на асенніх усеагульных выбарах[12].

9 верасня 2020 года дзеючы прэзідэнт Ігар Дадон абвясціў аб сваім рашэнні ўдзельнічаць у выбарах у якасці незалежнага кандыдата пры падтрымцы ПСРМ[13].

Remove ads

Зарэгістраваныя кандыдаты

Remove ads

Сацыялагічныя апытанні

Больш інфармацыі Перыяд правядзення, Арганізацыя ...

Вынікі

Thumb
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Малдове 2020 года. На левай карце паказаны пераможца першага тура па тэрытарыяльных выбарчых камісіях. Правая карта паказвае пераможцу другога тура па тэрытарыяльных выбарчых камісіях
Больш інфармацыі Кандыдат, Суб’ект вылучэння ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Ва ўсіх апытаннях згадваліся або Ілан Шор, або кандыдат ад Палітычнай Партыі «ШОР»

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads