Пуханос
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пухано́с[1] (Trichophorum ці Baeothryon) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

2. Eriophorum vaginatum L.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы тонкія і шурпатыя. Ліставыя пласцінкі кароткія, шчацінападобныя. Кветкі ў верхавінкавых каласках, двухполыя. Плод — арэшак.
Арэал
Расліны роду пашыраны ў палярных і ўмераных паясах Паўночнага паўшар'я і высакагорных трапічных і субтрапічных раёнах Азіі.
Растуць па берагах азёр, на сфагнавых балотах, забалочаных лугах.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча
клас Двухдольныя | яшчэ 17 сямействаў, у тым ліку Метлюжковыя (Poaceae) | |||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | парадак Метлюжковакветныя (Poales) | род Пуханос | ||||||||||||||
царства Расліны | клас Аднадольныя | сямейства Асаковыя | ||||||||||||||
аддзел Голанасенныя | яшчэ 9 парадкаў (па Сістэме APG II) | яшчэ да 120 родаў | ||||||||||||||
Віды
Паводле Батанічных садоў К’ю, у родзе Пуханос 10 відаў, па дадзеных сайта The Plant List — 12 відаў.
- Trichophorum alpinum (L.) Pers. typus[2] — Пуханос альпійскі
- Trichophorum cespitosum (L.) Hartm. — Пуханос дзірваністы
- Trichophorum clintonii (A.Gray) S.G.Sm.
- Trichophorum dolichocarpum Zakirov
- Trichophorum planifolium (Spreng.) Palla
- Trichophorum pumilum (Vahl) Schinz & Thell. — Кыргызстан (катлавіна Ісык-Куля, цэнтральны Цянь-Шань, Чаткал)
- Trichophorum rigidum (Steud.) Goetgh.
- Trichophorum schansiense Hand.-Mazz.
- Trichophorum subcapitatum (Thwaites & Hook.) D.A.Simpson
- Trichophorum uniflorum (Trautv.) Malyschev & Lukitsch.
Значэнне і выкарыстанне
Расліны з'яўляюцца ў тундры ранневеснавым і падснежным кормам аленяў.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads