Пшэрасль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пшэрасльmap
Remove ads

Пшэрасль[1] (польск.: Przerośl) — вёска ў Польшчы, за 27 км на паўночны захад ад Сувалкаў, за 131 км на поўнач ад Беластока, на беразе Касцельнага возера. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пшэрасль.

Хуткія факты Пшэрасль, Краіна ...
Remove ads

Назва

Апроч формы Пераросля[2], якая найбольш адпавядае беларускай мове (паводле Супрасля, Радамля, Відамля і інш.), сустракаюцца таксама варыянты Пераросль[3] і Прэросль[4]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў зазначаецца, што гістарычная польская назва мястэчка — Przerośla[5].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Пераросля на карце 1655 года

21 лістапада 1566 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Перарослі магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі[4]. У гэты час горад уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства, быў цэнтрам нягродавага староства. У 1571 годзе тут была заснавана каталіцкая парафія.

У першай палове XVII стагоддзя Пераросля стала адным з найбольшых гарадоў на паўночным захадзе Гарадзенскага павета. У 1709—1710 гадах шмат гараджан памерла ў час мору, што разам з змяненнем гандлёвых шляхоў прывяло да заняпаду паселішча.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пераросля апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1799 год у горадзе было 246 будынкаў, на 1827 год — 218.

У 1870 годзе Пераросля была пазбаўлена статуса горада.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пшэрасль апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пшэрасль знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1799 год — 1310 чал.
  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1645 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2008 год — 829 чал.

Славутасці

  • Званіца касцёла (XIX ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads