Піліп Андрэевіч Іваноў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піліп Іваноў (нар. 21 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубліруючы склад. У сакавіку 2012 года пакінуў «Дынама» і перайшоў у «Гомель», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 года разарваў кантракт з гомельскім клубам[3], а ў жніўні стаў іграком мінскага клуба СКВІЧ.
У лютым 2013 года перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клуба, але пасля з’яўлення ў Віцебску фінансавых праблем у жніўні 2013 года папоўніў склад брэсцкага «Дынама». У «Дынама» не здолеў замацавацца ў аснове і ў снежні 2013 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны.
Са студзеня 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры»[4], у выніку ў сакавіку 2014 года папоўніў склад гэтага клуба[5]. У «Шахцёры» гуляў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[6].
У канцы жніўня 2014 года папоўніў склад першалігавай «Іслачы»[7]. Згуляў за гэты клуб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[8].
З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», з якім у красавіку падпісаў кантракт[9]. Стаў адным з лідараў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды, стаў звычайна выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[10].
29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[11] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[12]. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[13]. У першым жа матчы пасля вяртання, 20 жніўня 2017 года супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клубу атрымаць перамогу з лікам 3:2.
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[14]. Спачатку ў пераважна выхадзіў на замену, аднак з ліпеня 2018 года, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Аляксандра Макася, стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[15]. Тым не менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт з мінчанамі[16], аднак ужо праз два тыдні кантракт быў разарваны[17].
У сакавіку 2019 года стаў іграком «Мінска»[18]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»[19].
У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Дынама»[20], дзе неўзабаве стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[21].
У сакавіку 2020 года стаў іграком «Ліепаі»[22]. Пакінуў каманду ў жніўні 2020 года[23].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[24]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021 і з’ехаў у Польшчу, жыў у Кракаве[25].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads