Рэйхскамісарыят Украіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэйхскамісарыят Украіна (ням.: Reichskommissariat Ukraine, укр.: Райхскомісаріат Україна) — утвораная 20 жніўня 1941 года адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Трэцяга рэйха пад нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Украінскай ССР.
Рэйхскамісарыят уключаў акупаваную тэрыторыю тагачаснай УССР і часткі БССР, за выключэннем Галічыны і Трансністрыі — вобласці паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, а таксама некалькіх сот кіламетраў прыфрантавой зоны, якая знаходзілася ў распараджэнні ваеннай адміністрацыі адпаведных груп армій. Харкаў, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтр УССР, ніколі не ўваходзіў у склад рэйхскамісарыята, як і Сталіна, Варашылаўград.

1941
Рэйхскамісарыят улетку 1942 года быў пашыраны «на будучыню» і фармальна ўключаў частку цэнтральнай і паўднёвай Расіі, у тым ліку не захопленай немцамі, — да заволжскіх стэпаў (Курск, Арол, Тамбоў, Варонеж, Саратаў, Сталінград[1]).
На захадзе рэйхскамісарыят межаваў з «генерал-губернатарствам» і «Вялікай Румыніяй», на поўначы — з рэйхскамісарыятамі «Масковія» і «Остланд». На ўсходзе рэйхскамісарыят павінен быў межаваць з рэйхскамісарыятам «Туркестан», на поўдні — з рэйхскамісарыятам «Каўказ».
Сталіцай рэйхскамісарыята быў горад Роўна.
Пасаду Рэйхскамісара аж да поўнага заняцця тэрыторыі Рэйхскамісарыята ўзброенымі сіламі СССР займаў Эрых Кох.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Рэйхскамісарыят з 1 верасня 1942 фармальна складаўся з 13 акруг, сем з якіх ніколі не былі створаны.

Акругі, якія рэальна існавалі
- Генеральная акруга Днепрапятроўск (ням.: Generalbezirk Dnjepropetrowsk) — генеральны камісар Нікалаус (Клаус) Зельцнер.
 - Генеральная акруга Кіеў (ням.: Generalbezirk Kiew) — генеральны камісар Хельмут Квітцрау (з 20 кастрычніка 1941 да 14 лютага 1942), Вальдэмар Магунія (з 14 лютага 1942 да 6 лістапад 1943).
 - Генеральная акруга Крым (паўакруг Таўрыя) (ням.: Generalbezirk Krim (Teilbezirk Taurien)) — генеральны камісар Альфрэд Эдуард Фраўэнфельд. Меркаваўся да перадачы непасрэдна ў склад Рэйха ў якасці ўсенямецкай здраўніцы, пра што неаднаразова заяўляў А. Гітлер.
 - Генеральная акруга Мікалаеў (ням.: Generalbezirk Nikolajew) — генеральны камісар Эвальд Оперман (са снежня 1941 па жнівень 1944).
 - Генеральная акруга Жытомір (ням.: Generalbezirk Shitomir) — генеральны камісар Курт Клем.
 - Генеральная акруга Валынь-Падолія (ням.: Generalbezirk Wolhynien-Podolien) — генеральны камісар Гайнрых Шонэ (ням.: Schoene).
 
Няствораныя акругі
Большасць гэтых тэрыторый фактычна ўваходзілі ў рэйхскамісарыят (акрамя акруг Тамбоў і Саратаў, дзе не было баявых дзеянняў і яны не былі акупаваны немцамі), але яны не мелі грамадзянскай адміністрацыі, а падпарадкоўваліся ваеннай адміністрацыі (уваходзілі ў зону адказнасці тылоў груп армій).
- Генеральная акруга Чарнігаў (ням.: Generalbezirk Tschernigow)
 - Генеральная акруга Харкаў (ням.: Generalbezirk Charkow)
 - Генеральная акруга Тамбоў (ням.: Generalbezirk Tambow)
 - Генеральная акруга Арол (ням.: Generalbezirk Orjol)
 - Генеральная акруга Сталіна (ням.: Generalbezirk Stalino)
 - Генеральная акруга Варонеж (ням.: Generalbezirk Woronesch)
 - Генеральная акруга Растоў (ням.: Generalbezirk Rostow)
 - Генеральная акруга Царыцын (ням.: Generalbezirk Zarizyn) (савецкі Сталінград)
 - Генеральная акруга Саратаў (ням.: Generalbezirk Saratow)
 
Remove ads
Гл. таксама
- Карбаванец Рэйхскамісарыята Украіна
 - Бабі Яр
 - Украінскія калабарацыяністы
 - Дыстрыкт Галіцыя
 
Адміністрацыйныя акупацыйныя акругі 
 Трэцяга рэйха
- Рэйхскамісарыят Масковія (запланаваны)
 - Рэйхскамісарыят Каўказ (запланаваны)
 - Рэйхскамісарыят Туркестан (запланаваны)
 - Рэйхскамісарыят Дон-Волга (запланаваны)
 - Рэйхскамісарыят Остланд (1941—1944)
 - Рэйхскамісарыят Украіна (1941—1944)
 - Рэйхскамісарыят Нідэрланды (1940—1945)
 - Рэйхскамісарыят Нарвегія (1940—1945)
 - Рэйхскамісарыят Бельгія-Паўночная Францыя (1944)
 
Remove ads
Зноскі
- Генштаб — Акупаваная Масква Архівавана 2 мая 2013.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
