Стэфан Пшаздзецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфан Юзаф Леон Пшаздзецкі (пол. Stefan Józef Leon Przezdziecki, 18 верасня 1879 г., Варшава - 3 снежня 1932 г., Варшава) — польскі землеўладальнік, граф, дыпламат і юрыст, дырэктар дыпламатычнага пратакола польскага Міністэрства замежных спраў у 1919–1928 гадах, член Сейма ў 1928–1932 гадах, пасол Рэспублікі Польшча ў Італіі ў 1929–1932 гадах. Кавалер Мальтыйскага ордэна[1].
Remove ads
Біяграфія
Сын Канстанціна Леона Міхала, графа Пшаздзецкага, мецэната мастацтваў і навук, заснавальніка службы хуткай медыцынскай дапамогі ў Варшаве, і Эльжбеты Ізабэлы, графіні Плятэр-Жыберк. Быў братам-блізнюком Канстанціна (пам. 1966) і старэйшым братам Райнальда (1884–1955).
Скончыў сярэднюю школу ў Лібаве, затым вывучаў права ва ўніверсітэце Санкт- Пецярбурга. Займаўся адміністраваннем сямейных земляў мікалаеўскага ключа на Падоллі.
Быў прафесійным дыпламатам на службе Расіі, стваральнікам дыпламатычнага пратакола. У адказ на дэкларацыю галоўнакамандуючага Расійскай арміяй вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Раманава ад 14 жніўня 1914 года ён падпісаў падзячную тэлеграму, у якой, сярод іншага, абвясціў, што кроў сыноў Польшчы, пралітая разам з крывёю сыноў Расіі ў барацьбе з агульным ворагам, стане найвялікшай гарантыяй новага жыцця ў міры і сяброўстве паміж двума славянскімі народамі[2] .
У маі 1918 года прыбыў у Варшаву. З чэрвеня 1918 года быў прадстаўніком Рэгенцкай рады Каралеўства Польскага ў Аўстрыі. Вярнуўся ў Варшаву ў кастрычніку 1918 года, працаваў у Міністэрстве замежных спраў. У лютым 1919 года атрымаў статус надзвычайнага пасла, займаўся стварэннем дыпламатычнага пратаколу. З 1 кастрычніка 1919 года стаў кіраўніком пратакольнага аддзелу МЗС, з 9 красавіка 1921 года - з тытулам дырэктара кабінета міністра і дыпламатычнага пратакола. Набыў велізарны аўтарытэт дзякуючы сваёй асабістай культуры, такту і прывабным манерам.
Пасля абрання прэзідэнтам Польшчы Габрыэля Нарутовіча прадэманстраваў асабістую мужнасць, суправаджаючы яго ў адкрытым экіпажы ў Сейм 11 снежня 1922 года на цырымонію прыняцця прысягі, рызыкуючы сутыкнуцца з гвалтам з боку палітычных апанентаў[3]. Праз пяць дзён ён таксама суправаджаў прэзідэнта на выставу ў Захенце, дзе той быў забіты.
3 26 чэрвеня 1928 года быў надзвычайным паслом і паўнамоцным міністрам І класа у Рыме. Імкнуўся павялічыць эканамічныя стасункі між Польшчай і Італіяй. За час сваёй працы ён, сярод іншага, набыў у FIAT ліцэнзію на вытворчасць легкавых аўтамабіляў; гэта было першае пагадненне такога кшталту, заключанае турынскай кампаніяй, якая пагадзілася выкарыстоўваць сваю назву на прадукцыі замежнага вытворцы. Падтрымліваў ідэю стварэння ў Турыне Інстытута імя Аціла Бегі, які б прапагандаваў польскую культуру ў Італіі
З канца XIX стагоддзя стаў уладальнікам палаца ў Палічне. Яму належаў маёнтак у Застарцы каля Куршан. Быў адным з заснавальнікаў і першым прэзідэнтам Польскага турыстычнага клуба.
Памёр раптоўна ад інсульту 3 снежня 1932 года ў Варшаве перад вяртаннем у Рым. Пахаваны ў сямейным маўзалеі Пшаздзецкіх у касцёле Святых Пятра і Паўла ў Варшаве. Пахаванне адбылося 6 снежня 1932 года. На ім прысутнічалі вышэйшыя прадстаўнікі польскіх улад, у тым ліку прэзідэнт Ігнацы Масціцкі, прэм'ер-міністр Аляксандр Прыстар і міністр замежных спраў Юзаф Бек .
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads