Сямён Іванавіч Калеснікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямё́н Іва́навіч Кале́снікаў (1893, мясцечка Краснаполле — 23 мая 1949, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Сямён Калеснікаў нарадзіўся ў 1893 годзе ў сялянскай сям'і[1].
Скончыўшы Крычаўскае рамеснае вучылішча ён пачаў працаваць на чыгуначнай станцыі Енакіева Екацярынаўскай губерні.
З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызван у войска, у 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў.
У 1917 годзе ўступіў у Чырвоную Гвардыю, вярнуўся на радзіму і быў прызначаны начальнікам Крычаўскай міліцыі. Пасля ўзначаліў Крычаўскі валвыканкам[1].
У 1929 годзе ён скончыў лесагаспадарчы факультэт[1] Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, пасля чаго быў накіраваны на працу ў лясную гаспадарку. Пачынаў працу ляснічым, пазней кіраваў шэрагам леспрамгасаў, трэстам «Маглеспрам», лясным аддзелам Магілёўскага абкама КП БССР. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны ў якасці намесніка камандзіра дарожна-эксплуатацыйнага палка[2].
Пасля вызвалення Беларускай ССР Калеснікаў быў адазваны з фронту і накіраваны на працу Упаўнаважаным Галоўлесааховы пры Савеце Народных Камісараў па рэспубліцы. Актыўны ўдзельнік пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі. Пасля пераўтварэння Галоўлесааховы ў Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР ён быў прызначаны першым міністрам, у гэты перыяд яго намеснікам па кадрах працаваў Герой Савецкага Саюза Васіль Корж.
Раптоўна памёр ад інфаркту 25 мая 1949 года, пахаваны ў прысутнасці вялікай колькасці людзей на Вайсковых могілках Мінска[2].
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- З гісторыі Краснапольскага лясгаса
- Е. С. Колесникова.. У министра подрастает внук... (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская лесная газета. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2014. Праверана 26 кастрычніка 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads