Сямён Генадзевіч Шасцілоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Шасцілоўскі (нар. 30 мая 1994, Фаніпаль) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскага «Дынама», у першай палове 2011 года выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», пасля далучыўся да дубля. 27 лістапада 2011 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» (3:4) дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Сезон 2012 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010». У першай палове 2013 года гуляў за дубль «Дынама», таксама правёў адзін матч у Лізе Еўропы. Улетку 2013 года ізноў адправіўся ў «Бярозу-2010», але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У сезоне 2014 заставаўся ў «Бярозе-2010», дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2015 пачаў у складзе «Дынама», але гуляў толькі за дубль. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], якой дапамог па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама», але неўзабаве арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2016[4]. Сезон 2016 распачаў у якасці іграка асновы «цукровых», але ўлетку згубіў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года вярнуўся ў Мінск[5]. У студзені 2017 года, падпісаўшы новы кантракт з «Дынама», зноў адправіўся ў арэнду ў «Гарадзею»[6]. У сезоне 2017 па чарзе выхадзіў на поле і сядзеў на лаўцы запасных.
У лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[7], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[8]. У лютым 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[9]. У пачатку сезона 2018 пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. З чэрвеня па жнівень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў аснове.
У верасні 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[11].
У снежні 2022 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[12].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы.
9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі (1:2). Пазней здолеў замацавацца ў зборнай як асноўны цэнтральны абаронца. Прымаў удзел у Кубках Садружнасці 2014 і 2015 у Санкт-Пецярбургу, турнір 2016 года быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.
Дасягненні
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads