Уладзімір Марцінавіч Азін
ваенны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Мартынавіч (Міхайлавіч) Азін (лат.: Voldemārs Āziņš; 26 верасня 1895 — 18 лютага 1920) — удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны камандзір, камдыў.

Remove ads
Біяграфія
Уладзімір Мартынавіч Азін нарадзіўся ў вёсцы Мар’янава Полацкага павета Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і. Латыш. З адзнакай скончыў Полацкае гарадское вучылішча[3], з 1911 працаваў рахункаводам на фабрыцы ў Рызе, з 1915 года працаваў у Полацку[3]. У 1916 годзе быў мабілізаваны[3]. Удзельнік Першай сусветнай вайны, радавы.
У студзені 1918 года прызначаны камандзірам латышскага камуністычнага атрада[3]; затым у Вятцы фармаваў атрады Чырвонай Гвардыі[3]. Улетку 1918 года ў Вятцы У. М. Азін уступіў у РКП(б), быў прызначаны камандзірам батальёна 19-га Уральскага палка[3]. Неўзабаве полк увайшоў у склад 2-й арміі. У складзе 2-й арміі 19-ы Уральскі полк вёў баі на Казанскім кірунку, змагаўся з белагвардзейцамі і белачэхамі[3]. Пасля першых баёў Уладзімір Мартынавіч быў прызначаны камандзірам Арскай групы, якая ва ўзаемадзеянні з часткамі 5-й арміі 10 верасня 1918 года ўзяла Казань[3].
Пасля гэтага У. М. Азін быў прызначаны камандзірам 2-й зводнай дывізіі, якая вяла баі з паўсталымі супраць улады бальшавікоў працоўнымі і сялянамі ў Прыкам’і. У баях за Іжэўск[3] Уладзімір Мартынавіч праявіў асабістую храбрасць: у адказны момант бою ён асабіста павёў чырвонаармейцаў у бой. За гэты бой і за ўзяцце Іжэўска (гэта значыць, падаўленне паўстання рабочых і сялян) Азін першым з чырвоных камдываў быў ганараваны ордэна Чырвонага Сцяга.
У канцы лістапада 1918 года дывізіі У. М. Азіна (Жалезнай Азінскай[3]) быў прысвоены парадкавы нумар 28, і яна ўвайшла ў склад 2-й арміі[3].
У пачатку 1919 года дывізія Азіна ваявала на Усходнім фронце супраць войскаў А. В. Калчака. Спачатку на баку белагвардзейцаў была перавага, і Чырвоная Армія была вымушана адступаць. Яна зламала супраціў белагвардзейцаў на кірунку Чарнушка — Сарапул, а затым перайшла ў наступ на галоўныя гарады Сярэдняга Урала. Жорсткія баі ішлі ў раёне пасёлка Куеда.
У маі 1919 года Чырвоная Армія перайшла ў наступ. Галоўны ўдар нанесла 28-я дывізія пад камандаваннем У. М. Азіна. У ходзе наступлення дывізія ўзяла гарады Сарапул, Агрыз і Ялабуга. 15 ліпеня 1919 года 28-я дывізія сумесна з іншымі часткамі 2-й арміі авалодала Екацярынбургам. Неўзабаве 2-ю армію перакінулі на поўдзень для барацьбы з Дзянікіным[3]. 28-я дывізія ўвайшла ў склад 10-й арміі і вяла баі на Царыцынскім кірунку. Азін быў у гэтых баях паранены ў руку, але ў шпіталі недалячыўся і вярнуўся ў дывізію.
У лютым 1920 года 28-я дывізія фарсіравала раку Маныч[3]. 17 лютага камдыў У. М. Азін з камісарам Стэльмахам і групай разведчыкаў выехаў верхам на перадавыя пазіцыі для вызначэння становішча і рэкагнасцыроўкі. Падчас агляду мясцовасці яны сутыкнуліся з групай белаказакаў. Сыходзячы ад пагоні, Азін адстрэльваўся з рэвальвера, але пры скачку праз невялікі равок у каня лопнула папруга, і Азін упаў. Па адной з версій Уладзімір Мартынавіч Азін быў забіты казакамі пры спробе ўзяць у палон, па іншай версіі — пасля катаванняў пакараны ў станіцы Ціхарэцкая[3].
Remove ads
Узнагароды

Памяць
- У яго гонар названыя вуліцы ў гарадах: Віцебск, Вяцкія Паляны, Екацярынбург, Ялабуга, Іжэўск, Казань Кіраў, Мензялінск, Можга, Наваспаскае, Перм, Полацк, Рэўда, Сарапул, Саратаў, Цымлянск, Чайкоўскі, Чарнушка, а таксама мікрараёны ў гарадах Казань, Чарнушка.
- У 1924 годзе ў яго гонар быў названы параход «Памяць Азіна» Волжскага параходства.
- У пасёлку Пяскоўка, недалёка ад школы № 4, знаходзіцца помнік «Героям азінцам».
- У горадзе Сарапуле на вуліцы Азіна знаходзіцца помнік У. М. Азіну.
- У Полацку ўсталяваны бюст У. М. Азіна (1979, архітэктар Ю. Казакоў, скульптар С. Вакар)[3].
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1251261973 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 верасня 2025.
- Азин Владимир Мартинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Вакар Сергей Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

