Уладзіслаў Сяргеевіч Жук

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Жук (нар. 11 чэрвеня 1994, Задвор’е, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Хуткія факты Уладзіслаў Жук, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Стоўбцы, пазней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клубаў. Першым дарослым клубам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён з цягам часу здолеў замацавацца ў аснове. Пасля сезона 2014 праходзіў прагляд у «Гомелі»[3] і «Тарпеда-БелАЗ»[4], аднак у выніку застаўся ў Мінску.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[5], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[6], у складзе якой пачаў сезон 2016. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на пазіцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі, па выніках сезона 2016 быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым іграком каманды[7]. Канец сезона вымушаны быў прапусціць з-за службы ў арміі[8].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[9]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[10]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[11].

У студзені 2018 года трэніраваўся з барысаўчанамі, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Вышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[12]. У складзе «Смалявічаў» быў іграком асновы, аднак у жніўні 2018 года пакінуў каманду[13] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцк»[14]. У верасні не гуляў з-за траўмы, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[15] і неўзабаве разарваў кантракт з БАТЭ[16].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку зноў стаў іграком мазырскага клуба[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[18]. У пачатку 2022 года не трапіў у заяўку «Славіі» на сезон і толькі ў ліпені зноў з’явіўся на полі. У лістападзе 2023 года пакінуў «Славію»[19][20]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[21]

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[22].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[23].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads