Уладзіслаў Чарняўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Чарняўскі (14 студзеня 1916, засценак Амружын, Віленская губерня — 22 снежня 2001, Мінск) — беларускі каталіцкі святар. Перакладчык Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову.

Хуткія факты Уладзіслаў Чарняўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе, потым у Крэве. Вучобу працягваў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у Друю, дзе скончыў пры кляштары марыян мясцовую гімназію (1937). З 1938 годзе — у Ордэне марыян.

У кастрычніку 1944 годзе высвечаны на ксяндза ад архібіскупа Мячыслава Рэйніса. Служыў у Крэве (1944). У 2-й палове 1940-х гадоў вярнуўся ў Вільню, адпраўляў тут набажэнствы і вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 годзе, служыў пры касцёле Св. Ігната. Са снежня 1953 года выконваў святарскія абавязкі ў Беларусі ў Вішневе (Валожынскі раён).

Thumb
Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. Здымак з фондаў сучаснага Віленскага Беларускага Музея імя Івана Луцкевіча.

У студзені 1968 годзе запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў Папы Паўла VI. Апостальскім стальцом прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў.

Уладзіслаў Чарняўскі дамогся папскага блаславення каб весці богаслужэнні па-беларуску. Шмат гады ён быў адзіным святаром у Беларусі, хто вёў службу на беларускай мове, у штодзённай душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з казаннямі па-беларуску. Вёў перапіску з беларускімі святарамі Францішкам Чарняўскім і Чаславам Сіповічам.

Пахаваны ў Вішневе.

Remove ads

Ушанаванне памяці

На стагоддзе з дня нараджэння Уладзіслава Чарняўскага, у Вішневе, дзе ён працаваў амаль 50 гадоў, адкрыўся музей святара[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads