Цыбуля вінаградная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыбу́ля вінаградная[1] (Allium vineale) — кветкавая расліна роду Цыбуля (Allium) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 см. Сцябло прамое, да палавіны аблісцелае, каля асновы мае невялікую яйцападобную цыбуліну з маленькімі, на ножках, жаўтаватымі цыбулінамі. Лісце вузкае, жалабатае, з доўгімі похвамі. Кветкі цёмна-пурпуровыя, на доўгіх кветаножках, з цыбулінкамі ад асновы.
![]() | ![]() | |||||||||
Кветкавая галоўка і насенне. |
Таксанамія
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[2].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[3] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Цыбуля вінаградная | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[2] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[3] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Remove ads
Пашырэнне
У прыродзе арэал ахоплівае тэрыторыю Еўропы, Паўночную Афрыку (Алжыр, Марока), Заходнюю Азію (Ліван, Сірыя, Турцыя) і Закаўказзе. Сустракаецца на горных лугах. На тэрыторыі Беларусі расце на травяністых схілах і ў хмызняках, зрэдку як пустазелле на палях. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расіі[4].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
- Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
- Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads