Цэнтральныя гарады Японіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтральныя гарады Японіі
Remove ads

Цэнтральныя гарады (яп.: 中核市 Цюкаку-сі) — гарады Японіі, насельніцтва якіх складае 300 000—500 000 жыхароў, а плошча займае больш за 100 км². Яны вызначаюцца ўрадавай пастановай на падставе параграфа 1, раздзела 22, артыкула 252 «Закона Японіі пра мясцовае самакіраванне» і сумесным рашэннем гарадскога савета горада-кандыдата і савета прэфектуры.

ThumbАкітаЯмагатаМітоОтаСайтамаКавагутыТыбаКавасакіЯматаНіігатаДзёэцуТаямаФукуіКофуМацумотаГіфуСідзуокаФудзіТаётаСакаіІбаракіНараВакаямаТаторыАкаямаКурэФукуямаКотыОітаМіядзакіКагосіма
Карта Японіі. Чырвоным пазначаны гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, сінім — цэнтральныя гарады, жоўтым — адмысловыя гарады.

Цэнтральным гарадам дэлегуюцца паўнамоцтвы прэфектур у сферы дашкольнай адукацыі, аховы здароўя, фінансаў, планавання і развіцця горада, але іх аб'ём нашмат меншы, чым той, якім валодаюць гарады дзяржаўнага значэння Японіі.

Remove ads

Спіс цэнтральных гарадоў

Хуткія факты

Па даных на 1 красавіка 2010 года ў Японіі налічваецца 40 цэнтральных гарадоў[1].

Больш інфармацыі Рэгіён, Прэфектура ...
Remove ads

Былыя цэнтральныя гарады

Шэсць цэнтральных гарадоў былі перакласіфікаваны як гарады, вызначаныя ўказамі ўрада:

  • Сідзуока (Сідзуока) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, пасля зліцця 1 красавіка 2003 года з горадам Сімідзу паўторна быў класіфікаваны як цэнтральны, а 1 красавіка 2005 года стаў горадам, вызначаным указамі ўрада;
  • Сакаі (Осака) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2006;
  • Ніігата (Ніігата) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2007;
  • Хамамацу (Сідзуока) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2007;
  • Акаяма (Акаяма) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2009;
  • Сагаміхара (Канагава) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 2003 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2010.
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads