Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2009

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2009
Remove ads

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 (англ.: UK Championship 2009, таксама вядомы як Pukka Pies UK Championship 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 13 снежня 2009 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 33-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Майка Дана (9:5), леташняга пераможцу Шона Мёрфі (9:3), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (9:8) і шатландцаў Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:5) і чэмпіёна свету Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы кітаец стаў двухразовым пераможцам другога па значнасці рэйтынгавага турніру, выйграў свой пяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул, а таксама першае прафесійнае спаборніцтва за паўтара года (у чэрвені 2008 года ён стаў пераможцам нярэйтынгавага турніру Цзянсу Класік).

Remove ads

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 года стаў 33-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.

Remove ads

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 9 перамог
Другі раўнд
да 9 перамог
Чвэрцьфіналы
да 9 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9  
 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 5  
  1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3  
  13  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9  
13  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9
 Сцяг Англіі Майк Дан 5  
  13  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9  
  5  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 8  
11  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 8  
 Сцяг Англіі Стывен Лі 9  
   Сцяг Англіі Стывен Лі 5
  5  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 9  
5  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 9
 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 7  
  13  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9  
  4  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
8  Сцяг Ганконга Марка Фу 3  
 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 9  
   Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 9
  15  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 8  
15  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 2  
   Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 5
  4  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9  
12  Сцяг Англіі Джо Пэры 4  
 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9  
   Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3
  4  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9  
4  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9
 Сцяг Англіі Майкл Холт 6  
13  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 10
2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 8
3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 9  
 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 3  
  3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 9  
  14  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3  
14  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 9
 Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
  3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 9  
  7  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
10  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 9  
 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 6  
  10  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 5
  7  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 9  
7  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 9
 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 8  
  3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 8
  2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
6  Сцяг Уэльса Раян Дэй 3  
 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 9  
   Сцяг Кітая Лян Вэньбо 9
  16  Сцяг Англіі Марк Кінг 2  
16  Сцяг Англіі Марк Кінг 9
 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 2  
   Сцяг Кітая Лян Вэньбо 2
  2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
9  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9  
 Сцяг Англіі Том Форд 3  
  9  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 8
  2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9
 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 7  
Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads