Шальнікавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шальнікавыя[1] (Alismatáceae) — сямейства аднадольных раслін.
Remove ads
Арэал
Шальнікавыя — амаль касмапалітнае сямейства, віды якога адсутнічаюць толькі ў значнай часткі Арктыкі, на многіх астравах Ціхага акіяна, у некаторых пустынях і высакагор’ях. У Паўночным паўшар’і яны прадстаўлены багацей, чым у Паўднёвым, а віды найбольш буйных родаў сямейства — стрэлкаліст (Sagittaria) і Echinodorus — асабліва шматлікія ў Амерыцы.
Sagittaria sagittifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885  | ||||||||||
Склад сямейства
Сямейства Шальнікавыя ўключае 17 родаў[2].
Сярод прадстаўнікоў сямейства — такія шырока распаўсюджаныя расліны берагоў вадаёмаў і балотаў, як стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia) са стрэлападобным лісцем і гронкамі даволі буйных амаль белых кветак і шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica), распаўсюджаны паўсюдна і часта расце на вільготных месцах уздоўж дарог і сцежак падобна шырока вядомаму трыпутніку вялікаму (Plantago major), за што яшчэ К. Лінеем была названа «вадзяным трыпутнікам».
- Albidella Pichon
 - Alisma L. — Шальнікtypus
 - Astonia S.W.L.Jacobs
 - Baldellia Parl.
 - Burnatia Micheli
 - Butomopsis Kunth
 - Caldesia Parl. — Кальдэзія
 - Damasonium Mill.
 - Echinodorus Rich. & Engelm. ex A.Gray
 - Helanthium (Benth. & Hook.f.) Engelm. ex J.G.Sm.
 - Hydrocleys Rich.
 - Limnocharis Humb. & Bonpl.
 - Limnophyton Miq.
 - Luronium Raf.
 - Ranalisma Stapf
 - Sagittaria L. — Стрэлкаліст
 - Wiesneria Micheli
 
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
 
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

