Ясколка пяцітычынкавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясколка пяцітычынкавая (Cerastium semidecandrum) — від дробных аднагадовых або двухгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя або двугадовыя травяністыя невялікія расліны да 20 см вышынёй, пакрытыя кароткімі звычайнымі і залозістымі валаскамі.
Лісце шырока-яйцападобнае або падоўжанае, 4-8 мм даўжынёй і 2-6 мм шырынёй.
Суквецці ў форме паўпарасоніка, кветкі заўсёды пяцімерныя. Прыкветкі сярэдніх і верхніх кветак на ½ — ½ плёнкавыя. Кветаножкі роўныя або даўжэй (да х2) чашачак. Чашалісцікі яйцападобныя 3,5-4,5 мм даўжынёй, у верхняй частцы да паловы плёнкавыя, востраканцовыя. Пялёсткі белыя, зваротна-яйцападобныя, з канца выемчатыя або да ¼ -длины даўжыні надрэзаныя, ледзь карацейшыя ці роўныя чашачцы. Тычынак 5, зрэдку больш.
Плод — амаль цыліндрычная каробачка, па даўжыні роўная 1,5 чашачкі.
Храмасомны лік 2n = 36.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Прыродны арэал ахоплівае ў Еўропе Скандынавію, Сярэднюю і Атлантычную часткі, заходняе і ўсходняе Міжземнамор’е, Балканы. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў Еўрапейскай частцы з заходам у арктычныя рэгіёны і Каўказ. Від уключаны ў батанічны атлас раслін Ленінградскай вобласці[1].
Расліны аддаюць перавагу пясчаным і камяністым лугавым і стэпавым схілам, растуць на прыбярэжных пясках і галечніках, у хваёвых лясах і па іх ўзлесках, у хмызняках, на палях, як пустазелле.
Remove ads
Класіфікацыя
Таксанамія
Cerastium semidecandrum L., 1753, Sp. Pl. : 438
Сінонімы
- Alsine pellucida E.H.L.Krause
 - Centunculus semidecandrus Scop.
 - Cerastium arenarium Ten.
 - Cerastium balearicum F.Hermann
 - Cerastium breviflorum Gilib.
 - Cerastium dentatum Möschl
 - Cerastium dentatum Moschl
 - Cerastium dolosum (Murb.) Möschl
 - Cerastium fallax Guss.
 - Cerastium geniculatum Braun-Blanq.
 - Cerastium heterotrichum Klokov
 - Cerastium holosteiforme Schur
 - Cerastium loefflingii Crantz
 - Cerastium macilentum Aspegr.
 - Cerastium obtusifolium Lam.
 - Cerastium pallidum Schur
 - Cerastium pellucidum Chaub.
 - Cerastium pentandrum L.
 - Cerastium peplidifolium Kotschy ex Boiss.
 - Cerastium rotundatum Schur
 - Cerastium semidecandrum Murb.
 - Cerastium semidecandrum R.Litardiere
 - Cerastium semidecandrum (Möschl) Maire & Weiller
 - Cerastium semidecandrum (Aspegren) Möschl
 - Cerastium semidecandrum (Möschl.) Kharadze
 - Cerastium semidecandrum Font Quer
 - Cerastium viscidum Link
 - Myosotis semidecandra Moench
 
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
