From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйны дзяленне Польшчы трохузроўневае: краіна падзяляецца на ваяводствы, ваяводствы — на паветы, паветы — на гміны.
У 1999 годзе ўведзены новы адміністрацыйны падзел. Цяпер у Польшчы 16 ваяводстваў, 379 паветаў (65 гарадскіх + 314 сельскіх), і 2478 гмінаў (307 гарадскіх + 582 сельска-гарадскіх + 1589 сельскіх). Папярэдняя адміністрацыйная рэформа была праведзеная 1 чэрвеня 1975 года, тады краіна падзялялася на ваяводствы (49) і гміны.
У 1946 годзе адбыўся першы пасляваенны адміністрыцыйны падзел, узнікла 14 ваяводстваў і 2 вялікія гарады (як самастойныя адзінкі): Варшава — сталіца дзяржавы, і Лодзь. ваяводствы падзяляліся на 299 паветаў, у тым ліку 29 гарадскіх. Паветы падзяляліся на гміны, які было болей за 3000.
Найбуйнейшым стала Пазнаньскае ваяводства — 39,2 тыс. км², а самым малым — Гданьскае — 10,7 тыс. км².
Болей за ўсё жыхароў налічвала Сілезскае (Шлёнскае) ваяводства — 2,823 млн чал., а менш за ўсё — Ольштынскае — 352 тыс. чал.
У 1950 годзе ўзнікла 3 новыя ваяводствы з цэнтрамі ў Кашаліне, Зялёнай Гуры і Аполе. Гэты адміністрацыйны падзел захаваўся парктычна без змяненняў да 31 мая 1975 года.
З 1 чэрвеня 1975 года ліквідаваліся паветы і адміністрацыйная структура змянялася з трохступеньчатай на двухступеньчатую. Было створана 49 ваяводстваў, у тым ліку 3 у агламерацыях: у Варшаве, Лодзі і Кракаве. Мінімальнымі адміністрацыйнымі адзінкамі сталі 2345 гмінаў і 814 гарадоў, і нават асобныя раёны некаторых буйных гарадоў.
З 1 студзеня 1999 году ўступіў у сілу новы трохступеньчаты адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які абапіраецца на ваяводствы, паветы і гміны.
На канец снежня 1999 году ў Польшчы пражывала каля 38 млн 654 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складала 124 чалавекі на 1 км².
Сцяг | Герб | Ваяводства | Паветы | Плошча, км² | Насельніцтва, чел. | Шчыльнасць, чел./км² | Сталіца | Афіцыйны сайт | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
PL-MZ | Мазавецкае Mazowieckie | 42 | 35 558,18 (1) | 5 188 488 (1) | 145,9 (3) | Варшава Warszawa | Архівавана 27 красавіка 2011. | ||
PL-DS | Ніжнесілезскае Dolnośląskie | 29 | 19 946,77 (7) | 2 878 410 (5) | 144,3 (4) | Уроцлаў Wrocław | |||
PL-KP | Куяўска-Паморскае Kujawsko-Pomorskie | 23 | 17 971,68 (10) | 2 066 136 (10) | 115,0 (8) | Быдгашч, Торунь Bydgoszcz, Toruń | |||
PL-LU | Люблінскае Lubelskie | 24 | 25 122,49 (3) | 2 166 213 (8) | 86,2 (12) | Люблін Lublin | Архівавана 22 ліпеня 2011. | ||
PL-LB | Любушскае Lubuskie | 14 | 13 987,88 (13) | 1 008 481 (16) | 72,1 (14) | Гожаў Велькапольскі, Зялёна Гура Gorzów Wielkopolski, Zielona Góra | |||
PL-LD | Лодзьскае Łódzkie | 24 | 18 218,96 (9) | 2 555 898 (6) | 140,3 (5) | Лодзь Łódź | Архівавана 20 лістапада 2004. | ||
PL-MA | Малапольскае Małopolskie | 22 | 15 182,87 (12) | 3 279 036 (4) | 216,0 (2) | Кракаў Kraków | Архівавана 17 верасня 2008. | ||
PL-OP | Апольскае Opolskie | 12 | 9 411,67 (16) | 1 037 088 (15) | 110,2 (10) | Аполе Opole | |||
PL-PK | Падкарпацкае Podkarpackie | 25 | 17 845,66 (11) | 2 097 338 (9) | 117,5 (7) | Жэшаў Rzeszów | |||
PL-PD | Падляскае Podlaskie | 17 | 20 187,01 (6) | 1 192 660 (14) | 59,1 (15) | Беласток Białystok | |||
PL-PM | Паморскае Pomorskie | 20 | 18 310,36 (8) | 2 210 920 (7) | 120,7 (6) | Гданьск Gdańsk | |||
PL-SK | Свентакшыскае Swiętokrzyskie | 14 | 11 710,20 (15) | 1 275 550 (12) | 108,9 (11) | Кельцы Kielce | |||
PL-SL | Сілезскае Śląskie | 36 | 12 333,51 (14) | 4 650 300 (2) | 377,4 (1) | Катавіцы Katowice | |||
PL-WP | Велікапольскае Wielkopolskie | 35 | 29 826,51 (2) | 3 386 882 (3) | 113,6 (9) | Познань Poznań | |||
PL-WN | Вармінска-Мазурскае Warmińsko-Mazurskie | 21 | 24 173,17 (4) | 1 426 155 (12) | 59,0 (16) | Ольштын Olsztyn | |||
PL-ZP | Заходнепаморскае Zachodniopomorskie | 21 | 22 892,48 (5) | 1 692 271 (11) | 73,9 (13) | Шчэцін Szczecin | |||
PL | Рэспубліка Польшча Rzeczpospolita Polska | 379 | 312 685 (68) | 38 636 157 (32) | 123 | Варшава Warszawa |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.