Туркі-асманы паходзілі з агузскага племя кайы, які насяляў у Сярэдняй Азіі ў вобласці Балха. Ратуючыся ад нашэсця манголаў, частка племя адвандравала на захад, дзе іх правадыры знаходзіліся на службе ў харэзмшаха Джалал уд-Дзіна. Затым невялікае падраздзяленне кайы, на чале з Эртагрулам, накіравалася ва ўладанне румскага султана Кай-Кубада I, які дараваў яму удж Сёгюта ў Анатолі, на мяжы з візантыйскімі ўладаннямі.
У 1402 сярэднеазіяцкі заваёўнік Цімурразграміў асманаў пад Анкарой. Султан Баязід I патрапіў у палон, дзе і памёр. Дзяржаву асманаў Цімур падзяліў на часткі. Толькі Мурат II змог ізноў аднавіць адзінства дзяржавы. Пайшла магутная экспансія турак з XIV стагоддзя.
У 1517 г. Селім I знішчыў дзяржаву мамлюкаў у Егіпце, і далучыў Егіпет да сваіх уладанняў. Ён таксама прыняў новы тытул халіф прававерных. Асманскія султаны насілі тытул халіфа аж да 1924 г.
У 1922 султан Мехмед VI пакінуў краіну. Практычна з гэтага моманту манархія ў Асманскай імперыі перастала існаваць. Дакументальна гэта было аформлена 29 кастрычніка1923 г. калі была абвешчана Турэцкая рэспубліка. Больш у Турцыі манархія не адраджалася.
Продкі Асманскай дынастыі
Шах Сулейман, сын Кайы Алпа, нар. 1178—-1227 уджбей з 1214 года.
Эртагрул-бей, сын Шах Сулеймана, нар. 1191, уджбейСёгюта1227—1281
Архан (Іхціяр уд-Дзін Архан-бей, празваны таксама Перамаганосны) — сын Асмана I, нар.1288, улубей Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1324—1362
Султаны
Мурад I — сын Архана, нар.1326, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1362—1389
Баязід I Йылдырым (Маланканосны) — сын Мурада I, нар. 1360, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1389—1402
Сулейман Чэлебі (Высакародны) (Гыяс уд-Дунія вж д-Дашла Сулейман-хан) — сын Баязіда I, нар. 1375, улубей Айдына, Карэсі і Сарухана 1396—1402, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 1402/1403—1411
Муса Чэлебі (Салах уд-Дунія вэ д-Дзін Муса-хан) — сын Баязіда I, нар. 1388, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 1411—1413
Мехмед I Чэлебі (Гыяс уд-Дзін Мехмед-хан) — сын Баязіда I, нар. 1374, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў малаазійскіх уладанняў у 1402/1403-1413) 1413—1421
Мехмед II Фаціх (Заваёўнік) — сын Мурада II, нар. 1432, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1444—1446, 1451—1453, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1453—1481
Баязід II Дэрвіш — сын Мехмеда II, нар. 1447, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1481—1512
Селім I Явуз — сын Баязіда II, нар. 1467, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1512—1520, 1-й халіф з дынастыі асманаў 1517—1520
Сулейман I Кануні (празваны туркамі Заканадаўца, а еўрапейцамі Цудоўны) — сын Селіма I (Грознага), нар. 1495, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1520—1566, халіф1520—1566
Селім II — сын Сулеймана I, нар. 1524, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1566—1574
Мурад III — сын Селіма II, нар. 1546, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1574—1595
Мехмед III — сын Мурада III, нар. 1568, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф1595—1603
Ахмед I — сын Мехмеда III, нар. 1589, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1603—1617