From Wikipedia, the free encyclopedia
Вусць-Вымскі раён (руск.: Усть-Вымский район, комі: Емдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Вусць-Вымскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 15 ліпеня 1929 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Тэлефонны код | 82134 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён размешчаны на ўсходзе Комі. Мяжуе з Удорскім, Княжпагосцкім, Сыктыўдзінскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Плошча раёна складае 4775 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, два яе дробныя прытокі і рака Вым.
Прыкладна да XVII стагоддзя мясцовасць уваходзіла ў склад Пермі Вычагодскай — гістарычнай комі-зыранскай вобласці, якая з'яўлялася адной з частак феадальных уладанняў комі.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). У 1939 годзе з раёна вылучана паўночна-ўсходняя частка, з якой быў утвораны Княжпагосцкі раён. Да 1943 года цэнтр раёна знаходзіўся ў сяле Вусць-Вым, пасля пераведзены ў сяло Айкіна.
Насельніцтва раёна складае 30 674 чалавекі, большасць з якіх складаюць комі і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх і 2 гарадскія паселішчаў.
Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
---|---|
Айкінскае с/п | с. Айкіна |
Вяжайскае с/п | п. Вяжайка |
Гамскае с/п | с. Гам |
Данаельскае с/п | п. Данаель |
Жэшарцкае м/п | пгт Жэшарт |
Ілья-Шорскае с/п | п. Ілья-Шор |
Кажмудорскае с/п | с. Кажмудор |
Мадмаскае с/п | п. Мадмас |
Мікуньскае м/п | г. Мікунь |
Мяжогскае с/п | с. Мяжог |
Студзянецкае с/п | п. Студзянец |
Вусць-Вымскае с/п | с. Вусць-Вым |
Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой горад Мікунь звязаны з паселішчамі Ілья-Шор, Мяжог, Мадмас, а таксама з гарадамі Котлас, Сыктыўкар і Ухта.
У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Вусць-Вым і Мікунь з іншымі паселішчамі раёну, а таксама з суседнімі раёнамі Комі і Архангельскай вобласці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.