амэрыканскі дзяржаўны дзеяч і дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Генры Альфрэд Кісінджэр (англ.: Alfred Henry Kissinger), па нараджэнні Хайнц Альфрэд Кісінгер (ням.: Heinz Alfred Kissinger; 27 мая 1923, Фюрт, Баварыя — 29 лістапада 2023) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат і эксперт у галіне міжнародных адносін. Дзяржаўны сакратар ЗША (1973—1977). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1973).
Будучы прыхільнікам «рэальнай палітыкі», Кісінджэр гуляў дамінуючую ролю ў знешняй палітыцы ЗША ў 1969—1977 гадах. Ён быў ініцыятарам і выканаўцам палітыкі разрадкі ў адносінах ЗША і Савецкага Саюза, арганізаваў пачатак адносін ЗША з КНР, а таксама заключыў Парыжскае мірнае пагадненне, якое павінна было завяршыць вайну ў В’етнаме.
У 2002 годзе Генры Кісінджэр займаў першае месца ў спісе 100 вядучых інтэлектуалаў свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.