адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дварышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дворышча.
Дварышчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Дворышча |
Дата ўтварэння | 11 студзеня 1966 |
Насельніцтва (2019) | 844 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 11 студзеня 1966 года ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Дворышча ў складзе 28 населеных пунктаў: 25 населеных пунктаў (Бянейкі, Гервянікі, Гімбуты, Гурыны, Дворышча, Крыніцы, Левашы, Лясныя Дворышчы, Марысева, Мар’янова, Меляшы, Мігуны, Мяйлуны, Мяргенцы, Пашкі, Пашунцы, Сангайлы, Сліжы, Суцькі, Такары, Уладзіславова, Цвермы, Эйтуны, Юравічы і Ячанцы), што ўваходзілі ў склад Тракельскага сельсавета, і 3 населеных пунктаў (Бярозна, Дзяўгуны і Пецюны), што ўваходзілі ў склад Жырмунскага сельсавета Воранаўскага раёна[1]. 9 верасня 1981 года ў склад Дубровенскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пашкі, Сангайлы і Цвермы). 21 лютага 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крупаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Гуды, вёскі Аўсядава, Верх-Ліда, Вялікае Сяло, Колышкі, Малэйкаўшчына, Споркаўшчына і Чахаўцы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1185 чалавек[3], з іх 52,5 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 844 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.