вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маро́завічы[1] (трансліт.: Marozavičy, руск.: Морозовичи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Марозавіцкага сельсавета.
Вёска
Марозавічы
|
У 5 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай доўгай шыротнай вуліцы, да захаднага канца якой далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Згадваецца ў 1503, 1526 — 27 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1560 годзе 4 дымы, 1 служба, пустаўшчызны Белавішчына і Міхалёўшчына. У 1640-х гадах па інвентары Гомельскага стараства сяло, 4 дымы, 2 службы, 5 валоў 3 каня, 2 пустаўшчызны. У 1752 годзе згадваецца ў актах Галоўнага Літоўскага трыбунала.
Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1855 года дзейнічалі прадпрыемства па вытворчасці цукру, вінакурня і хлебазапасны магазін. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні памешчыка Г. В. Ляшкевіча. У 1882 годзе мелася народнае вучылішча (у 1907 годзе 58 вучняў). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: вёска (хлебазапасны магазін) і фальварак. У 1909 годзе 880 дзесяцін зямлі, школа, млын, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.
У 1925 годзе ў Буда-Кашалёўскім раёне Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 118 жыхароў вёскі. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марозавіцкага сельсавета[2]. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Марозавічы». Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзетсад, аддзяленне сувязі, магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.