From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэйхскамісарыят Украіна (ням.: Reichskommissariat Ukraine, укр.: Райхскомісаріат Україна) — утвораная 20 жніўня 1941 года адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Трэцяга рэйха пад нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Украінскай ССР.
рэйхскамісарыят | |||||
Рэйхскамісарыят Украіна | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Reichskommissariat Ukraine укр.: Райхскомісаріат Україна | |||||
|
|||||
|
|||||
20 жніўня 1941 года —
10 лістапада 1944 года |
|||||
Сталіца | Роўна | ||||
Мова(ы) | нямецкая і ўкраінская | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая і украінская мова | ||||
Рэлігія | пераважна праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | карбаванец | ||||
Форма кіравання | акупацыйны рэжым | ||||
Рэйхскамісар | |||||
• 1941—1944 | Эрых Кох | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэйхскамісарыят уключаў акупаваную тэрыторыю тагачаснай УССР і часткі БССР, за выключэннем Галічыны і Трансністрыі — вобласці паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, а таксама некалькіх сот кіламетраў прыфрантавой зоны, якая знаходзілася ў распараджэнні ваеннай адміністрацыі адпаведных груп армій. Харкаў, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтр УССР, ніколі не ўваходзіў у склад рэйхскамісарыята, як і Сталіна, Варашылаўград.
Рэйхскамісарыят улетку 1942 года быў пашыраны «на будучыню» і фармальна ўключаў частку цэнтральнай і паўднёвай Расіі, у тым ліку не захопленай немцамі, — да заволжскіх стэпаў (Курск, Арол, Тамбоў, Варонеж, Саратаў, Сталінград[1]).
На захадзе рэйхскамісарыят межаваў з «генерал-губернатарствам» і «Вялікай Румыніяй», на поўначы — з рэйхскамісарыятамі «Масковія» і «Остланд». На ўсходзе рэйхскамісарыят павінен быў межаваць з рэйхскамісарыятам «Туркестан», на поўдні — з рэйхскамісарыятам «Каўказ».
Сталіцай рэйхскамісарыята быў горад Роўна.
Пасаду Рэйхскамісара аж да поўнага заняцця тэрыторыі Рэйхскамісарыята ўзброенымі сіламі СССР займаў Эрых Кох.
Рэйхскамісарыят з 1 верасня 1942 фармальна складаўся з 13 акруг, сем з якіх ніколі не былі створаны.
Большасць гэтых тэрыторый фактычна ўваходзілі ў рэйхскамісарыят (акрамя акруг Тамбоў і Саратаў, дзе не было баявых дзеянняў і яны не былі акупаваны немцамі), але яны не мелі грамадзянскай адміністрацыі, а падпарадкоўваліся ваеннай адміністрацыі (уваходзілі ў зону адказнасці тылоў груп армій).
Адміністрацыйныя акупацыйныя акругі Трэцяга рэйха
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.