Свіслач (Асіповіцкі раён)
аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сві́слач[1] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, пры ўтоку ракі Свіслач у Бярэзіну. Адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 852 чал. (1999). Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Асіповічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.
Аграгарадок
Свіслач
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
На мяжы XI—XIII стагоддзяў на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[2]. У XIV стагоддзі Свіслач зрабілася цэнтрам княства, пазней — староства. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія захопнікі[3].
У сярэдзіне XVI стагоддзя Свіслач перайшла ва ўладанні Гарабурдаў гербу Габданк. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1648 годзе Свіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1654 года — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў[4].
У XVIII стагоддзі мястэчка належала Завішам герба «Лебедзь». Пасля, належала Незабытоўскім герба «Любіч».[5]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1812 годзе з’яўлялася асноўнай штаб-кватэрай генерала Дамброўскага. Станам на 1886 год у мястэчку было 46 двароў, 2 школы, валасная ўправа, 2 царквы, касцёл, пошта, 40 крамаў.
У 1919 годзе Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў 1924 годзе зрабілася цэнтрам раёна (з 1931 года — цэнтр сельсавета)[6].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1886 год — 420 чал.[7][8]
- XX стагоддзе:
- 1919 год — 1897 чал. (3,4 % каталікі, 45,2 % праваслаўныя, 50,6 % яўрэі)[9]
- 1999 год — 852 чал.
Інфраструктура
У Свіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Дзейнічае дзіцячы санаторый «Свіслач».
Славутасці
- Свіслацкае гарадзішча (ранні жалезны век, ранні феадалізм, VI стагоддзе да н.э. — I стагоддзе н.э., XI—XII стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000589
- Былы дом сям’і Яцко (1911 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000055
Страчаная спадчына
- Свіслацкі замак (XII—XVII ст.)
- Касцёл і кляштар францысканцаў
- Сінагога
- Сядзіба
- Царква
Вядомыя асобы
- Анатоль Дзям’янавіч Кунцэвіч (1934—2002) — вучоны ў галіне арганічнай і прыкладной хіміі, Герой Сацыялістычнай Працы[10].
- Пётр Фёдаравіч Яноўскі (1933—2019) — беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, заслужаны трэнер.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.