вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сёгда[1] (трансліт.: Siohda, руск.: Сёгда) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.
Вёска
Сёгда
| ||||||||||||||||||||||
Назва Сёгды пайшла ад адпаведнай назвы рэчкі, якая, у сваю чаргу, мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака» (роднасна лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo)[2].
Так жа сама ўтвораныя і рачныя назвы Ясельда, Грыўда, Нёўда, Саколда, Голда. У прусаў вядомы ўтвораны блізкім чынам рэліктавы гідронім Asege-wad «Яршовае возера»[3].
Назвы з элементам -da паказваюць арэал менш-больш паміж Наваградкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале вядомыя і іншыя выразныя яцвяжскія гідронімы: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z.
Паводле надпісаў на надмагіллях на могілках вёскі Сёгда, у ХХ стагоддзі тут бытавалі антрапонімы Сак (найбольш распаўсюджанае), Ждан, Уласевіч, Чубрык, Клаўсуць, Шэга, Ралла і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.