From Wikipedia, the free encyclopedia
Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі (Заблоцкі-Лада) (27 жніўня 1811, в. Лугінава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Лугінавічы Сенненскі раён, Віцебская вобласць — жнівень 1847, Каўказ) — паэт, перакладчык.
Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі | |
---|---|
польск.: Tadeusz Łada Zabłocki | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1811 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1847[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, этнограф |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Віцебскую гімназію. У 1831 паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт; удзельнічаў у тайным студэнцкім згуртаванні. За вершы антыцарскага зместу ў 1833 выключаны з універсітэта, высланы на радзіму; зняволены ў віцебскай турме. З 1837 у выгнанні — спачатку ў Таганрогу, потым (у 1838) адпраўлены салдатам на Каўказ. Даслужыўся да падпаручніка; быў кіраўніком саляных капальняў. Зблізіўся з грузінскімі, азербайджанскімі і рускімі паэтамі.
Пісаў на польскай мове. Ёсць звесткі, што пісаў таксама па-беларуску. Пры падтрымцы Ю. Крашэўскага і Р. Падбярэскага ў 1845 выдаў зборнік «Паэзія». Перакладаў на польскую мову творы заходне-еўрапейскіх аўтараў; пераклаў на французскую мову ўкраінскія народныя песні («Украінскія песні», Парыж, 1845); на рускую — «Гісторыю Азербайджана» А. Бакіханава. Сваім родным мясцінам прысвяціў паэтычныя творы: паэму «Ваколіцы Віцебска», элегіі «Да Дзвіны», «Даўжанскае возера», «Вілія» і інш. На матэрыялах «Хронікі» М. Стрыйкоўскага напісаў баладу «Ляшка».
На беларускую мову творы Т. Лады-Заблоцкага перакладалі П. Бітэль, У. Мархель, К. Цвірка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.